Гэты год для магілёўскіх дэпутатаў асаблівы. Менавіта на яго прыпадаюць дзве знамянальныя даты — 750-годдзе Магілёва і 100-годдзе з дня стварэння гарадскога Савета дэпутатаў. Народныя абраннікі абяцаюць напоўніць будучую рэчаіснасць годнымі справамі. А сёння ёсць нагода прыгадаць, чым запомніўся мінулы год, які таксама быў багаты на падзеі.