Да 20 лютага грамадзяне, якія пазалетась адпрацавалі меней за 183 дні, павінны кампенсаваць дзяржаве фінансавыя выдаткі. Гэта дата агаворваецца ў змяненнях да Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», якія ўступілі ў дзеянне сёлета 12 студзеня. Па некаторых даных, толькі ў Магілёве каля 20 тысяч чалавек атрымалі «лісты шчасця». Яны павінны будуць раскашэліцца на 360 новых рублёў.