Праверыць сваё веданне роднай мовы, а таксама літаратуры, гісторыі, матэматыкі і прыродазнаўчых навук гэтым разам адважыліся 32 юнакі і дзяўчыны. На тое, каб знайсці ў сваёй памяці правільныя адказы і наблізіцца да рэкорднага выніку 300 балаў, ім выдзялялася ўсяго сто хвілін. Нагадаем, што апошні вынік быў крыху большы за 160 балаў, а самы высокі за папярэднія 15 гадоў існавання гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва - 214. Але сёлетні склад удзельнікаў быў дастаткова моцны і нават паставіў новы рэкорд - 217 балаў.