Здавалася б, жанр «спектакль да даты» дыскрэдытаваў сябе за савецкім часам і адышоў у нябыт. Аднак 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і шэраг Францыскаў Скарынаў, што паступова пачынаюць з'яўляцца ў тэатральнай прасторы, правакуюць яго стыхійнае аднаўленне і кідаюць крытыкам выклік: «Ну што? Насамрэч усё так дрэнна?» Насамрэч — не.