І ўсё ж такі несправядліва лічыць героямі жніва толькі камбайнераў ды кіроўцаў, кожная тысяча намалочанага або перавезенага збожжа якіх сёння ўспрымаецца як подзвіг. Яны, вядома, героі, але ёсць яшчэ і байцы нябачнага фронту. Напрыклад, аграномы, якія ў гэтыя гарачыя дні каардынуюць і рэгулююць працэс усіх без выключэння сельскагаспадарчых работ.