Цэнтральнай падзеяй кулінарнага свята стане па традыцыі кірмаш-продаж хатніх сыроў з дэгустацыямі, майстар-класамі і розыгрышамі. На ім мясцовыя сыравары прадставяць свае калекцыі больш за 50 відаў натуральных сыроў на любы густ: цвёрдыя і мяккія, плаўленыя і тварожныя, сулугуні і брынза, сырніца і сырныя аладкі, салодкія і салёныя, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі. Прадукцыя рамеснікаў і іх майстар-класы чакаюць гасцей на «Вуліцы майстроў», прыемна пацешыць і пляцоўка аграэкатурыстычнай вёскі сваімі пачастункамі, сувенірнай прадукцыяй, катаннем на конях і знаёмствам з хатнімі жывёламі.