Сёння ў бялыніцкім аграгарадку Цяхцін пачынаецца міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Творчы форум - прадстаўнічы, на яго з’язджаюцца таленавітыя мастакі з Расіі, Індыі, Ізраіля, Украіны, Арменіі, Літвы і Кітая. І ладзіцца ў вёсцы, што стаіць на беразе Друці, невыпадкова.