У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2017 года і студзені 2018-га, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Бальнічныя арганізацыі 23 снежня і 20 студзеня будуць працаваць па графіку суботняга дня, 24 снежня - выхаднога дня, 25 снежня і 1 студзеня - святочнага дня, 2 студзеня - рабочага дня.