Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2017

27 Верасень

Гарачую тэлефонную лінію па пытаннях добраўпарадкавання правядзе 16 кастрычніка КДК Магілёўскай вобласці

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 16 кастрычніка па тэлефоне (80222) 25-87-47 будзе праводзіцца гарачая лінія з насельніцтвам рэгіёна на тэму: «Выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў, прадпрыемстваў, садовых таварыстваў і на іншых аб’ектах».

У Беларусі аб’яўлены конкурс на самы лепшы турыстычны маршрут

У Беларусі аб’яўлены конкурс на самую лепшую ідэю турыстычнага маршруту ў межах праграмы садзейнічання развіццю турызму "Belarus N", якую рэалізуе РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”». Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара РУП Сяргей Каморнікаў.

Праваслаўныя вернікі святкуюць Уздзвіжанне Крыжа Гасподня

Уздзвіжанне Жыватворачага Крыжа Гасподня сёння святкуюць праваслаўныя вернікі. Гэта адзін з вялікіх дванадзясятых непераходных святаў Праваслаўнай царквы. Устаноўлены ў памяць набыцця і ўздзвіжання Крыжа Хрыстова. Гэтая знамянальная падзея адбылася пры імператары Канстанціне Вялікім, які першым з рымскіх імператараў спыніў ганенні на хрысціян.

Бясплатныя кансультацыі юрыстаў жыхары Магілёўскай вобласці змогуць атрымаць 28 верасня

Бясплатныя кансультацыі юрыстаў можна атрымаць у Беларусі 28 верасня. Яны пройдуць у межах прафсаюзных прыёмаў грамадзян, якія сталі ўжо добрай традыцыяй, а для многіх людзей – апошняй інстанцыяй і рэальнай магчымасцю вырашыць самыя складаныя праблемы.

26 Верасень

Выстаўка мэтра рэпартажнай фатаграфіі Мікалая Жалудовіча адкрылася ў Магілёве

Выстаўка мэтра рэпартажнай фатаграфіі, фотакарэспандэнта БЕЛТА Мікалая Жалудовіча 25 верасня адкрылася ў фае кінатэатра "Чырвоная зорка" ў Магілёве

Прэзідэнцкі фонд выдзеліць Br598 тыс. на завяршэнне капрамонту музея Бялыніцкага-Бірулі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў распараджэнне нумар 153рп, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні больш як Br598 тыс.

25 Верасень

Дзесяць пажараў адбылося за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці

Дзесяць пажараў адбылося за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці. Не абышлося без пацярпелых, як паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Эфектыўнасць перададзенага ў бязвыплатнае карыстанне акцыянерным таварыствам з доляй дзяржавы камунальнай жылля вывучыў КДК обществам с долей государства коммунального жилья изучил КГК

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання камунальнага жылля, перададзенага ў бязвыплатнае карыстанне акцыянерным таварыствам з доляй дзяржавы.

Больш за 200 дзяцей з Магілёва збяруць спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны гімнаст»

Гарадскія фінальныя спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны гімнаст», прысвечаныя 750-годдзю Магілёва, пройдуць 30 верасня ў Палацы гімнастыкі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ГСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.

КДК правёў маніторынг рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ва ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі інвалідаў у жніўні-верасні 2017 года праведзены маніторынг ходу рэалізацыі ў рэгіёне мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.

У бюджэт Бабруйска за студзень-жнівень 2017 года паступіла больш Br111 млн.

За студзень-жнівень 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br111,2 млн. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў склала Br97,3 млн. (87,5%), індывідуальных прадпрымальнікаў – Br6,9 млн. (6,2%), фізічных асоб – Br7 млн. (6,3%).

Стабфонд харчовых тавараў у Магілёўскай вобласці зменшаць прыкладна на трэць

Закладку стабілізацыйнага фонду харчовых тавараў у Магілёўскай вобласці плануецца завяршыць да 15 лістапада. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Пляцоўку здароўя адкрылі ў Клічаве

Пляцоўку здароўя адкрылі ў Клічаве на базе мясцовага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Аб’ект з’явіўся ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам (выдзеліў для рэалізацыі ініцыятывы 20,2 тыс. еўра) і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

Пленэр па жывапісе з удзелам расійскіх мастакоў праходзіць на Мсціслаўшчыне

На Мсціслаўшчыне праходзіць пленэр па жывапісе. На працягу тыдня тут будуць тварыць мясцовыя мастакі і дванаццаць майстроў пэндзля з розных рэгіёнаў Расіі. У апошнія выхадныя месяца Мсціслаў традыцыйна адзначыць Дзень горада, падчас якога мастакі падораць раёну па адной-дзве рабоце, напісаныя за гэты час. Уласна, менавіта да свята горада і прымеркаваны форум жывапісцаў.

Падпісаны ўказ аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг у вёсцы і малых гарадах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 верасня падпісаў указ нумар 345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

22 Верасень

Найлепшых патрульных і байцоў АМАПа збярэ 25-29 верасня рэспубліканскі агляд-конкурс прафмайстэрства ў Магілёве

У Магілёве 25-29 верасня пройдзе XIII Рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў і супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі, атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП) органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на прыз С.І. Васілеўскага. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацый і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў нацыянальнага конкурсу “Прадпрымальнік года” ў 2017 годзе

Па выніках правядзення нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ў 2017 годзе пастановай Савета Міністраў №705 ад 20 верасня вызначаны яго пераможцы, як паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дзень адчыненых дзвярэй для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў па пытанні падключэння да сетак электразабеспячэння адбудзецца 27 верасня ў Бабруйску

Дзень адчыненых дзвярэй для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў па пытанні падключэння да сетак электразабеспячэння адбудзецца 27 верасня ў Бабруйску. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве электраэнергетыкі “Магілёўэнерга”.

У рэгіёне ў цэлым забяспечана арганізаванае правядзенне корманарыхтоўкі – КДК Магілёўскай вобласці

КДК Магілёўскай вобласці працягвае кантроль за ходам нарыхтоўкі травяных кармоў, у тым ліку з кукурузы. Яго вынікі сведчаць, што ў рэгіёне ў цэлым забяспечана арганізаванае правядзенне корманарыхтоўкі.