Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2017

15 Верасень

У Чавусах выявілі боепрыпасы і чалавечыя астанкі часоў ВАВ

У Чавусах ў полі паблізу вуліцы 60 гадоў СССР праводзіліся дарожныя земляныя работы, падчас якіх выявіліся каштоўныя гістарычныя знаходкі. З зямлі дасталі скелетаваныя астанкі чалавека, фрагменты абмундзіравання, сапёрную рыдлёўку, ружжо часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Комплекс па вытворчасці феерверкаў плануецца пабудаваць у Магілёўскім раёне

Комплекс па вытворчасці феерверкаў плануецца пабудаваць у Магілёўскім раёне на тэрыторыі ў 600 га. Пра гэта расказаў в.а. дырэктара Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў.

Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне старшынёй Крычаўскага райвыканкама Дзмітрыя Бачкова

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 верасня разгледзеў кадравыя пытанні. Пра гэта паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал беларускага лідара.

Патэнцыял Магілёўскай вобласці прэзентуюць 25 кастрычніка ў Маскве

Гандлёва-эканамічны, інвестыцыйны, турыстычны і культурны патэнцыял Магілёўскай вобласці прэзентуюць 25 кастрычніка ў Маскве. Мерапрыемства пройдзе на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі ў Расіі, як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

14 Верасень

Юных магіляўчан запрашаюць прыняць удзел у конкурсе малюнкаў да 130-годдзя абласнога драмтэатра

Магілёўскі абласны драматычны тэатр абвяшчае творчы конкурс сярод юных гледачоў «Маё ўспрыманне тэатра». Спаборніцтва, прымеркаванае да 130-годдзя тэатра, стартуе 1 кастрычніка, як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.

Магілёўская вобласць валодае добрым эканамічным патэнцыялам для вядзення бізнесу – Віктар Некрашэвіч

Магілёўская вобласць валодае добрым эканамічным патэнцыялам для вядзення бізнесу. На гэта звярнуў увагу сёння ў час адкрыцця міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях дрэваапрацоўкі і антрапагеннага ўздзеяння на лясныя рэсурсы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч.

Зона адпачынку туркомплекса ў Бабруйскім раёне прызнана найлепшай у Беларусі па ўладкаванні

Зона адпачынку турыстычнага комплексу «Наша месца» каля вёскі Туголіца Бабруйскага раёна прызнана пераможцай рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання паверхневымі воднымі аб’ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму. Пра гэта паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-службе Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

Лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання адкрыўся на станцыі Асіповічы

Лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання адкрыўся на станцыі Асіповічы. Ён будзе забяспечваць комплекснае транспартнае абслугоўванне пры перавозцы грузаў грузаўладальнікаў станцый Ялізава, Градзянка, Вонічы, Нясета.

Самыя лепшыя фільмы Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно пакажуць у Магілёве

Дзесяць найлепшых фільмаў Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно пакажуць у кінатэатры «Радзіма» Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Прэм’ерныя паказы пройдуць з 28 верасня па 1 кастрычніка ў вялікай кіназале ў 18.30, а ў малой – у 20.00.

Дачка вядомага мастака Міхаіла Галынскага перадала ў дар музеям Магілёўшчыны ягоныя мастацкія творы

Жыхарка латвійскага горада Ліепая Аляксандра Слівіна перадала ў дар беларускім музеям мастацкія творы свайго бацькі Міхаіла Галынскага, ураджэнца Клімавіцкага раёна.

Магіляўчанін атруціўся, з’еўшы сырымі 60 грыбоў

Малады магіляўчанін трапіў у бальніцу хуткай дапамогі са скаргамі на боль у жываце. Ён сцвярджаў, што з’еў сырымі цэлых шэсцьдзясят грыбоў, сабраных, па сутнасці, у гарадской мяжы – Пячэрскім лесапарку.

13 Верасень

Пляцоўку для міні-футбола адкрылі ў Клічаве

Дзіцячую гульнявую пляцоўку са штучным пакрыццём для міні-футбола адкрылі сёння ў Клічаве. Спартыўны аб’ект стаў падарункам райцэнтру да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Выстава “1917: погляд праз стагоддзе” адкрыецца 15 верасня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі

Выстава “1917: погляд праз стагоддзе” адкрыецца 15 верасня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку-снежні

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ) пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку-снежні. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Каля 100 спартсменаў з чатырох краін з’едуцца ў Магілёў на адкрыты кубак Беларусі па матацыклетным кросе

Адкрыты кубак Беларусі па матацыклетным кросе, прысвечаны 90-годдзю ДТСААФ, адбудзецца 16-17 верасня на тэрыторыі экстрым-парку па вул.Фаціна ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 верасня

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Дзіцячую гульнявую пляцоўку для міні-футбола адкрыюць 13 верасня ў Клічаве

Дзіцячую гульнявую пляцоўку са штучным пакрыццём для міні-футбола адкрыюць сёння ў Клічаве. Спартыўны аб’ект стане падарункам райцэнтру да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», як паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

12 Верасень

Сезонны сельскагаспадарчы кірмаш адкрыецца 16 верасня ў Магілёве

Сезонны сельскагаспадарчы кірмаш адкрыецца 16 верасня ў Магілёве і будзе працягвацца па 15 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Сваю прадукцыю на паркоўцы ў ТЗЦ «Е-Сіці» (вул. Гагарына, 79) прапануюць фермерскія і садоўніцкія гаспадаркі Магілёўшчыны. Тут жа будуць прадстаўлены вырабы рамеснікаў рэгіёна.

Прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Хунань, магчыма, з’явіцца ў Магілёве

Прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Хунань, магчыма, з’явіцца ў Магілёве. З такой прапановай выступіў сёння старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Руслан Страхар на сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй на чале з намеснікам дырэктара высокатэхналагічнай прамысловай зоны развіцця горада Чанша правінцыі Хунань Чэнь Дацынам.

Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя

Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя. Іх у падарунак музею перадаў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне культуры Валерый Казакоў.