Пераднавагодні кірмаш адбудзецца 21-24 снежня ў Лядовым палацы абласнога цэнтра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Наведвальнікі кірмашу змогуць набыць цацкі, падарункі, упрыгожванні, аўтарскія лялькі, абноўкі да свята, прадукты, прысмакі да навагодняга стала і інш.