Сёння ўступае ў сілу дэкрэт нумар 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» ад 21 снежня 2017 года.
Дакумент быў распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы адміністрацыяй Парка высокіх тэхналогій сумесна з рэзідэнтамі ПВТ, ІТ-супольнасцю, вядучымі юрыдычнымі і кансалтынгавымі фірмамі Беларусі, а таксама замежнымі экспертамі.