Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2018

9 Лістапад

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Жамчужына» ў Асіповічах зможа адначасова прымаць больш за 350 чалавек

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам «Жамчужына» ў Асіповічах, які плануюць адкрыць ужо сёлета, зможа адначасова прымаць больш за 350 чалавек. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Ганна Землянухіна.

Увесь лістапад на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы

Увесь лістапад у працоўныя дні з 7.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 будуць праводзіцца планавыя падрыўныя працы.

Міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 14 лістапада ў Магілёве

Міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 14 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.  

У Францыі адкрыты яшчэ адзін квартал шклоўскіх дамоў

У французскім горадзе Вільру (правінцыя Латарынгія) адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця жылога квартала імя Жана Эмануэля Жылібера, збудаванага з драўляных дамоў, вырабленых філіялам «Домабудаванне» Шклоўскага завода газетнай паперы.

Рэспубліканская акцыя «Не спалі сваё жыццё» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 14 па 30 лістапада

Рэспубліканская акцыя «Не спалі сваё жыццё» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 12 па 30 лістапада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Магілёўскія студэнты на конкурсе ў Польшчы дадуць майстар-клас па падрыхтоўцы дранікаў

Студэнцкая каманда Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе трох чалавек прайшла конкурсны адбор і атрымала запрашэнне прыняць удзел 16-17 лістапада ў Х Усяпольскім кулінарным конкурсе «Польская кулінарыя на Мазовіі».

Праблемы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне выканання крымінальных пакаранняў непаўналетніх абмяркуюць у Бабруйску

Семінар Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на тэму «Практыка прымянення крымінальна-выканаўчага заканадаўства Беларусі ў дачыненні да непаўналетніх асуджаных, павышэнне эфектыўнасці іх рэсацыялізацыі і сацыяльнай адаптацыі» адбудзецца сёння ў Бабруйску.

Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер вывесці гандлёвае супрацоўніцтва на новы ўзровень

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу дамовіліся вывесці гандлёва-інвестыцыйнае супрацоўніцтва на новы ўзровень. Пра гэта паведаміў генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль.

За 9 месяцаў 2018 года па выніках правядзення маніторынгу бюджэт Магілёўскай вобласці папоўніўся амаль на Br1,5 млн.

За 9 месяцаў 2018 года па выніках правядзення маніторынгу бюджэт Магілёўскай вобласці папоўніўся амаль на Br1,5 млн. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па рэгіёне.

8 Лістапад

Афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у першай выставе імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі

Афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім наведала першую міжнародную выставу імпартных тавараў і паслуг «China International Import Expo», якая праходзіць у Шанхаі (Кітай).

Эфектыўнасць выкарыстання зямлі – на кантролі КДК Магілёўскай вобласці

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы Кадзінскага сельвыканкама Магілёўскага раёна выявіў шматлікія парушэнні заканадаўства, паведаміў намеснік старшыні кантралюючага ведамства Аляксей Іглікаў.

Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча адсвяткавала наваселле

Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча сёння афіцыйна адсвяткавала наваселле, перадае карэспандэнт сайта. Новую базу навучальная ўстанова атрымала на вуліцы Касманаўтаў. Комплекс былога прафесійнага ліцэя №5 адрамантавалі. Зараз у распараджэнні выкладчыкаў і навучэнцаў 4-павярховы корпус, дзе створаны сучасныя ўмовы для навучальнага і выхаваўчага працэсу.

Даходы бюджэту Магілёўскай вобласці за 9 месяцаў 2018 года склалі Br866, 6 млн.

Даходы бюджэту рэгіёна за 9 месяцаў 2018 года склалі Br866,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года фінансавыя ўліванні ў фактычным вылічэнні павялічыліся на 14%, або на Br106,1 млн., паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

За студзень-верасень 2018 года суб’екты сярэдняга і малога бізнесу заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br227, 5 млн.

За 9 месяцаў 2018 года суб’екты сярэдняга і малога бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br227,5 млн., або 32% ад агульных паступленняў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Кірмаш вакансій арганізацый лёгкай прамысловасці пройдзе 20 лістапада ў Магілёве

Кірмаш вакансій арганізацый лёгкай прамысловасці адбудзецца 20 лістапада ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

Ушанаванне найлепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі рэгіёна, пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года адбудзецца 16 лістапада ў Магілёве

Ушанаванне найлепшых работнікаў сельскай гаспадаркі рэгіёна, пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года адбудзецца 17 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Вольга Рэусава з Хоцімскага раёна стала найлепшай «Маладой гаспадыняй АПК» Магілёўскай вобласці

Пераможцай III абласнога конкурсу «Маладая гаспадыня АПК» стала 21-гадовая Вольга Рэусава з Хоцімскага раёна. Дзяўчына працуе дыспетчарам у ААТ «Батаева» і марыць аб моцнай дружнай сям’і. Журы не выстаяла перад яе абаяннем, запалам і аднагалосна прызнала найлепшай. У падарунак прыгажуня атрымала пральную машыну.

7 Лістапад

Пешаходную алею ўрачыста адкрылі ў Бабруйску

Пешаходную алею ўрачыста адкрылі сёння ў 7-ым мікрараёне Бабруйску. Гэта стала сапраўдным святам для больш чым 8 тыс. навасёлаў самага маладога мікрараёна горада.

6 Лістапад

ААТ «Магілёўхімвалакно» адзначае 50-годдзе з дня атрымання першай прадукцыі

5 лістапада 2018 года найбуйнейшае прадпрыемства хімічнай галіны краіны – ААТ «Магілёўхімвалакно» – адзначыла 50-годдзе з дня атрымання першай прадукцыі.

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7 лістапада

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7 лістапада. Акцыя прымеркавана да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.