Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2018

9 Люты

Падатковую дэкларацыю па падаходным падатку за 2017 год грамадзяне могуць падаваць у электронным выглядзе

Падаць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку ў электронным выглядзе могуць грамадзяне, якія з’яўляюцца карыстальнікамі «Асабістага кабінета фізічнай асобы» на партале МПЗ. Такая магчымасць рэалізавана для плацельшчыкаў, якія не маюць электроннага лічбавага подпісу.

Графік выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага і Быхаўскага раённых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання у эфіры «Радыё Магілёў» 9 лютага

Графік выдачы ў эфір выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання на «Радыё Магілёў» ва УКХ-дыяпазоне (частата ў Бялынічах – 70,1 МГц)

8 Люты

Магілёў урачыста ўступіў у правы маладзёжнай сталіцы

Могилев торжественно вступил в права молодежной столицы. Почетный статус городу на Днепре передал сегодня Полоцк.

Прамую лінію правядзе 10 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна.

Гала-канцэрт VIII фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоная гваздзіка» пройдзе 10 лютага ў Магілёўскім інстытуце МУС

Гала-канцэрт VIII фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоная гваздзіка» пройдзе 10 лютага ў 11.00 у Магілёўскім інстытуце МУС. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным кадэцкім вучылішчы, якое з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

Агульнагарадское зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2018» збярэ ў Пячэрскім лесапарку каля 1 тыс. чалавек

Агульнагарадское зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2018» пройдзе 17 лютага ў Пячэрскім лесапарку. Чакаецца, што ў традыцыйным мерапрыемстве прымуць удзел каля 1 тыс. чалавек, паведаміла карэспандэнту сайта галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Маггарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.

У Магілёўскай вобласці зробяць акцэнт на перанавучанні беспрацоўных пад заказ наймальнікаў

У Магілёўскай вобласці у 2018 годзе плануецца навучыць прафесіям не менш чым 1400 беспрацоўных (на 28 чалавек больш, чым у 2017 годзе). Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе 24-28 красавіка ў Магілёве. Важнай яго часткай стане навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальны касцюм як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры».

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі пачнецца 12 чэрвеня

Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 25 студзеня 2018 года нумар 5, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дваццатая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў пройдзе 9 лютага ў Шклове

Дваццатая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, прысвечаная 29-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, пройдзе 9 лютага ў Шклове. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XVII Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XVII Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах з 31 мая па 3 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

Месячнік бяспечнай працы праходзіць у арганізацыях прамысловасці Магілёўскай вобласці

Месячнік бяспекі працы праходзіць у арганізацыях прамысловасці рэгіёна і працягнецца да 7 сакавіка. Магілёўскі аблвыканкам звяртае ўвагу на неабходнасць захавання нормаў і правілаў аховы працы ў мэтах захавання жыцця і здароўя.

Графік выступленняў у эфіры кандыдатаў у дэпутаты Чавускага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання на «Радыё Магілёў» 8 лютага

Графік выдачы ў эфір выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Чавускага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання на «Радыё Магілёў» ва УКХ-дыяпазоне (частата ў Чавусах – 70,1 МГц)

7 Люты

Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 20 прадстаўнікоў сельскагаспадарчай сферы і АПК Магілёўскай вобласці

Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і аграпрамысловага комплексу. Адпаведны Указ №51 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Тамара Залешчанка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Эстраднае мастацтва»

Галоўны рэжысёр аддзела канцэртна-фестывальнай работы Магілёўскай абласной філармоніі Тамара Залешчанка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Эстраднае мастацтва» па выніках 2017 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася пасля калегіі Міністэрства культуры ў Мінску.

У 2017 годзе ў Магілёўскі аблвыканкам на суботнія прамыя тэлефонныя лініі паступіла больш за 1 тыс. зваротаў ад жыхароў рэгіёна

Штотыдзень па суботах кіраўнікі выканаўчых і распарадчых органаў Магілёўскай вобласці, іх намеснікі праводзяць прамыя тэлефонныя лініі з насельніцтвам.

У Магілёўскай вобласці захворванне на ВРІ значна ніжэй за ўзровень мінулага года

У Магілёўскай вобласці захворванне на ВРІ значна ніжэйшае за ўзровень мінулага года, паведаміла загадчыца аддзела эпідэміялогіі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Марозава.

Свята «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2018» адбудзецца ў Магілёве 8-9 лютага

Рэспубліканскае свята «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2018» пройдзе 8-9 лютага ў Магілёве. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады, лідары моладзевых арганізацый, маладыя спецыялісты, навукоўцы, лаўрэаты міжнародных конкурсаў з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, творчая моладзь горада на Дняпры.

КДК Магілёўскай вобласці даў ацэнку эфектыўнасці рэалізаваных інвестыцыйных праектаў у рэгіёне

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці дадзена ацэнка эфектыўнасці рэалізаваных прамысловымі прадпрыемствамі рэгіёна па даручэннях кіраўніка дзяржавы інвестацыйных праектаў (па стварэнні (мадэрнізацыі) магутнасцяў па выпуску цэменту, паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў, прадукцыі дрэваапрацоўкі, скураных тавараў).

У Клічаве на пажары загінуў мужчына

Чатыры пажары адбылося за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці. Адзін з іх скончыўся гібеллю мужчыны, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.