Рус Бел Eng 中文

Архіў

12 Верасень 2017

Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя

Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя. Іх у падарунак музею перадаў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне культуры Валерый Казакоў.

11 Верасень

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

8 Верасень

Памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў правядзе асабісты прыём і прамую тэлефонную лінію ў Мсціслаўскім райвыканкаме

Помощник Президента Беларуси – инспектор по Могилевской области Геннадий Михайлович Лавренков проведет 13 сентября личный прием граждан и прямую телефонную линию в Мстиславском райисполкоме.

7 Верасень

Тэматычнае свята «Шчадроты восеньскіх святаў» адбудзецца 14 верасня ў Магілёве

Свята «Шчадроты восеньскіх святаў» адбудзецца 14 верасня ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы (вул. Першамайская, 10). Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла ва ўстанове культуры.

29 Жнівень

Званне заслужанага артыста Беларусі прысвоена акцёру Магілёўскага абласнога тэатра лялек Мікалаю Сцешыцу

Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” прысвоена вядучаму майстру сцэны Магілёўскага абласнога тэатра лялек Мікалаю Сцешыцу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Прэм’ерны паказ анімацыйнага фільма «Маленькі прынц» адбудзецца ў Магілёве

Прэм’ерны паказ анімацыйнага фільма «Маленькі прынц» адбудзецца ў Магілёве. Паглядзець стужку, знятую па твору французкага пісьменніка і авіятара Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, можна будзе 1 верасня ў 18.00 ў кінатэатры «Космас», паведамілі карэспандэнту сайта ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

28 Жнівень

У Магілёўскай вобласці восем раёнаў завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур

У Магілёўскай вобласці восем раёнаў з дваццаці аднаго завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

24 Жнівень

У гэтым годзе адзначаецца 145-годдзе з дня нараджэння мастака Бялыніцкага-Бірулі

Сёння ў бялыніцкім аграгарадку Цяхцін пачынаецца міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Творчы форум - прадстаўнічы, на яго з’язджаюцца таленавітыя мастакі з Расіі, Індыі, Ізраіля, Украіны, Арменіі, Літвы і Кітая. І ладзіцца ў вёсцы, што стаіць на беразе Друці, невыпадкова.

У Магілёўскай вобласці завяршаюць сяўбу азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці завяршаюць сяўбу азімага рапсу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

23 Жнівень

Служба заказчыка ў Магілёве і Бабруйску працуе са складанасцямі

Стварэнне службы заказчыка стала адным з крокаў у бок удасканалення жыллёва-камунальнай сферы. У Мінску яна дзейнічае ўжо некалькі гадоў, а летась з'явілася ў Магілёве і Бабруйску. Але, як сведчаць спецыялісты, некаторыя складанасці перашкаджаюць ёй працаваць на абласным узроўні ў поўную моц. Якія?

Школы Магілёва вызначылі час пачатку заняткаў

Установы адукацыі Магілёва зменяць у новым навучальным годзе час пачатку заняткаў. Пра гэта паведаміла сёння на пасяджэнні гарвыканкама начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Ірына Новікава.

Вечар памяці паэта Генадзя Бураўкіна адбудзецца 24 жніўня ў Магілёве

Вечар памяці, прысвечаны да дня народзінаў паэта Генадзя Бураўкіна, адбудзецца 24 жніўня ў малой зале Палаца культуры вобласці Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

22 Жнівень

У Магілёве прэзентавалі арт-аб’ект з радкамі з верша маладога паэта Віталя Рыжкова

У Магілёве сёння прэзентавалі арт-аб’ект з радкамі з верша маладога паэта Віталя Рыжкова. Урывак упрыгожыў адну са сцен у двары па вуліцы Ленінскай.

Аб выплаце кампенсацый былым савецкім ваеннапалонным

Ідзе прыём заявак на атрыманне былымі савецкімі ваеннапалоннымі ў Германіі аднаразовай грашовай дапамогі ў памеры 2500 еўра на падставе прынятага германскім Бундэстагам рашэння 21 мая 2015 года.

Пашпарты падрыхтаванасці да навучальнага года атрымалі 97% устаноў адукацыі Магілёва

Пашпарты падрыхтаванасці да новага навучальнага года атрымалі на 22 жніўня 146 са 150 устаноў адукацыі Магілёва, ці 97%. Пра гэта сёння паведаміла на пасяджэнні гарвыканкама начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Ірына Новікава.

У жніве-2017 прынялі удзел 14 супрацоўнікаў МНС

- Мой адпачынак - гэта камбайн, - усміхаецца Генадзь Антонаў. - Магчыма, нехта скажа, - дзівак, а я працую і - адпачываю. Мне работа ў задавальненне.

Міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём з’явіцца ў Клічаве да «Дажынак»

Дзіцячая міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём з’явіцца ў Клічаве да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.

21 Жнівень

Аграрыі Магілёўскай вобласці пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа

Аграрыі Магілёўскай вобласці 20 жніўня пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа. У агульны каравай рэгіёна адправілася 1005,4 тыс. т. збожжа, як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

18 Жнівень

Магілёўская вобласць выканала дзяржзаказ па збожжы

Гаспадаркі Магілёўскай вобласці першымі ў краіне выканалі дзяржзаказ па збожжы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ААТ «Магілёўхлебапрадукт».

17 Жнівень

Першыя экіпажы-чатырохтысячнікі з’явіліся ў Магілёўскай вобласці

Першыя экіпажы-чатырохтысячнікі з’явіліся ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арагнізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль.