Байцы магілёўскіх студэнцкіх атрадаў адправіліся сёння ў Клічаў. Хлопцы і дзяўчаты будуць дапамагаць прыводзіць у парадак сталіцу абласных «Дажынак-2017», як паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ».
Паводле слоў суразмоўцаў, моладзь ўстановіць агароджы ў прыватным сектары па пер.Горкага. Актывісты таксама правядуць дэмантаж тратуарнай пліткі ў цэнтральным парку.