Рус Бел Eng 中文

Архіў

15 Чэрвень 2017

У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці расце колькасць камерцыйных арганізацый

Колькасць камерцыйных арганізацый у паўднёва-ўсходнім рэгіёне (ПУР) Магілёўскай вобласці за перыяд дзеяння ўказа №235 “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўночна-заходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці” (2015 г.) вырасла на 3,3% і склала 404 арганізацый (па вобласці іх колькасць скарацілася на 2%). Пра гэта паведаміў сёння на выязным пасяджэнні аблвыканкама ў Касцюковічах па пытанні рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ПУР старшыня камітэта эканомікі Руслан Страхар.

Праграма II Міжнароднай духоўна-асветніцкай выставы-кірмашу «Беларусь Праваслаўная»

С 24 по 30 июня по благословению Преосвященного Софрония, епископа Могилевского и Мстиславского в Могилеве пройдет II Международная духовно-просветительская выставка-ярмарка «Беларусь Православная», подготовленная Могилевской епархией БПЦ, горисполкомом и выставочной кампанией «Экспосервис». Мероприятие станет частью XXI Международного фестиваля духовной музыки «Магутны Божа» и будет приурочено к празднованию 300-летия святого Георгия Конисского и 750-летия Могилева.

Таваразварот паміж Магілёўскай вобласцю і Нідэрландамі за чатыры месяцы 2017 года вырас больш чым на 80%

Таваразварот паміж Магілёўскай вобласцю і Нідэрландамі за чатыры месяцы 2017 года вырас больш чым на 80% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі па выніках сустрэчы з Часовым Павераным у справах Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь спадаром Паўлем ван Ааствейнам.

Суб’екты малога і сярэдняга бізнесу за студзень-люты 2017 года заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br137 млн.

Суб’екты малога і сярэдняга бізнесу за студзень-люты 2017 года заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br137 млн., што склала 32,3% ад агульных паступленняў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласці.

За пяць месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br424 млн.

За студзень-май 2017 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br423,9 млн. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласці.

14 Чэрвень

Жыхары Магілёўскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім сацыялагічным даследаванні

З красавіка па лістапад 2017 года года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне «Фарміраванне сямі, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў». Яно носіць шырокамаштабны характар і праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Будзе апытана 10 тыс. пастаянных жыхароў краіны ва ўзросце 18-79 гадоў.

Школа, якая будуецца ў Крычаве, будзе ўведзена ў строй да 1 верасня - Анатоль Калінін

Сярэдняя школа №8, якая будуецца у мікрараёне Камсамольскі г. Крычава, будзе ўведзена ў строй да 1 верасня 2017 года. Пра гэта паведаміў сёння, знаёмячыся з ходам будаўнічых работ на дадзеным сацыяльным аб’екце, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

Урад возьме пад кантроль пытанне водазабеспячэння в.Міхеевічы ў Крычаўскім раёне - Анатоль Калінін

Урад возьме пад кантроль пытанне цэнтралізаванага водазабеспячэння в. Міхеевічы ў Крычаўскім раёне. У гэтым запэўніў сёння ў час асабістага прыёму грамадзян у Крычаўскім райвыканкаме намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

13 Чэрвень

Найлепшымі пяціборцамі Беларусі сталі Ілья Палазкоў і Таццяна Халдоба

Выхаванцы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Ілья Палазкоў і Таццяна Халдоба занялі першыя месцы на адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па сучасным пяцібор’і, які праходзіў у Мінску 9-11 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў вучэбна-спартыўнай установе.

Галоўная тэма адзінага дня інфармавання ў чэрвені – нацыянальная турыстычная індустрыя

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 чэрвеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны пытанням нацыянальнай турыстычнай індустрыі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

12 Чэрвень

Зацверджана праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 750-годдзю заснавання горада Магілёва

Более 30 площадок задействуют на праздновании 750-летия Могилева. Мероприятия, посвященные юбилейной дате, пройдут в городе на Днепре 28 июня - 3 июля

Новую скульптуру драўлянага бабра ўстанавілі да 630-годдзя горада на Бярэзіне

Новую скульптуру деревянного бобра установили к 630-летию города на Березине. Разместилась она на улице Ульяновской рядом с администрацией Первомайского района.

9 Чэрвень

К концу 2017 года Быховский консервно-овощесушильный завод планирует увеличить экспорт продукции более чем на 20%

Да канца 2017 года Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод плануе павялічыць экспарт прадукцыі больш чым на 20%. Пра гэта журналістам паведаміў антыкрызісны кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Марозаў падчас выязнога семінара-нарады членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па пытаннях развіцця Быхаўскага раёна.

Французскія кампаніі гатовы прадаставіць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне для мадэрнізацыі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці

Французскія кампаніі гатовы прадаставіць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне для мадэрнізацыі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. На гэта звярнулі ўвагу сёння Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес на афіцыйнай сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

Абраны новы старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры

Абраны новы старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Кадравае рашэнне прынята на IV Пленуме абласнога камітэта галіновага прафсаюза.

Жаночая каманда Магілёўскай вобласці па барацьбе заняла першае месца ў чэмпіянаце Беларусі

Жаночая каманда Магілёўскай вобласці па барацьбе заняла першае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

Цэнтр кітайскай мовы і культуры пачаў працу ў Магілёве

Цэнтр кітайскай мовы і культуры адкрыўся сёння на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, як паведамілі ва ўстанове адукацыі.

Знойдзены ў Магілёўскім раёне пяцігадовы масквіч Якаў Зібараў, які прапаў без вестак больш за год таму

Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага РАУС у ходзе сумесных пошукавых мерапрыемстваў з калегамі з Галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па г.Масква устаноўлена месцазнаходжанне без вестак прапаўшага 5-гадовага Якава Зібарава, жыхара расійскай сталіцы. Пра тое, дзе дзіця, не было вядома з сакавіка 2016 года, як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

7 Чэрвень

Тром кампаніям Магілёўскай вобласці кампенсуюць частку працэнтаў па крэдытах на інвестпраекты

Тром кампаніям Магілёўскай вобласці, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, у 2017 годзе годзе кампенсуюць з бюджэту частку працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2017 года № 428, як паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Музычны дыск з песнямі пра Магілёў запішуць да 750-годдзя горада

Музычны дыск з песнямі пра Магілёў запішуць да 750-годдзя горада. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Іна Караткевіч.