У Магілёве сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару. Гэтага гонару ўдастоены 24 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія дасягнулі ў 2016 годзе высокіх вынікаў працы, 15 лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года» і пяць пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».