Больш Br250 тыс. вярнула ў бюджэт Касцюковіцкае УКП «Водаканал» пасля праверкі дзейнасці Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Як устанавілі кантралёры, гэтыя дзяржаўныя сродкі былі атрыманы прадпрыемствам незаконна, яшчэ на Br292 тыс. яму зменшана бюджэтнае фінансаванне.