У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраваных беспрацоўных на канец жніўня 2017 года складаў 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове аблвыканкама.
У эканоміцы рэгіёна ў жніўні было занята 453,8 тыс. чалавек. Лічыліся беспрацоўнымі 3,6 тыс. жыхароў вобласці.