Сістэму адукацыі вобласці ўзначальвае галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Арганізацыю працы і кіраванне на месцах забяспечваюць структурныя падраздзяленні Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, адміністрацыі раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
У Магілёўскай вобласці забяспечаны арганізаваны пачатак 2019/2020 навучальнага года.
Урачыстае адкрыццё школы № 46 прайшло ў мікрараёне Казіміраўка ў Магілёве.
1 верасня за парты новай школы села 650 вучняў, з якіх 160 першакласнікаў. Для выгоды вучняў і настаўнікаў школа абсталявана па апошнім слове тэхнікі. Так сістэма «Разумная школа» ўключыла ў сябе сетку электронных журналаў і дзённікаў, электронны дакументаабарот і адукацыйныя рэсурсы, якімі можна карыстацца праз інтэрнэт у кожным класе. Усе працоўныя месцы настаўніка абсталяваны тэрміналам. Устаноўлены 63 мультыборды. Працуюць 4 лінгафонныя кабінеты і 2 кабінеты інфарматыкі. У наступным годзе плануюць адкрыць свой школьны басейн.
З мэтай забеспячэння бяспечнага і бесперабойнага падвозу навучэнцаў у сельскай мясцовасці ў 2019 годзе за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў на 33 адзінкі абноўлены аўтобусны парк (25 школьных аўтобусаў і 8 школьных аўтобусаў з магчымасцю перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Сетка ўстаноў адукацыі вобласці налічвае:
– 477 устаноў дашкольнай адукацыі і 1 ўстанова прыватнай формы ўласнасці;
– 344 установы агульнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку адна прыватная ўстанова адукацыі, ліцэі, агульнаадукацыйныя школы-інтэрнаты, кадэцкае вучылішча, вучылішча алімпійскага рэзерву);
– 33 установы спецыяльнай адукацыі (уключаючы 10 спецыяльных і дапаможных школ, школ-інтэрнатаў, 23 цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі);
– 38 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (уключаючы абласны цэнтр творчасці);
– 16 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі;
– 20 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
– 7 устаноў вышэйшай адукацыі (у тым ліку 2 філіялы).
Акрамя таго, функцыянуюць 1 дзіцячы дом, 26 сацыяльна-педагагічных цэнтраў, 50 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, 16 выхаваўча-аздараўленчых устаноў (з іх 10 на базе ўстаноў адукацыі, 6 на балансе іншых арганізацый), Дзяржаўная ўстанова «Магілёўскі абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту дзяцей і моладзі», установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».
Установы адукацыі ўкамплектаваны кадрамі ў поўным аб’ёме, да працы прыступіла 450 маладых спецыялістаў, з іх 225 атрымалі сваё першае працоўнае месца ва ўстанове адукацыі ў сельскай мясцовасці. Усяго 24,598 тыс.педагагічных работнікаў працуе ў сістэме адукацыі вобласці.
Гэта каманда прафесіяналаў, якія валодаюць сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі і здольныя прывіць падрастаючаму пакаленню любоў да ведаў. З пастаўленай задачай нашы педагогі спраўляюцца даволі паспяхова.
У 2019 годзе атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём атрымалі 484 выпускнікі XI класаў, пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай –379 выпускнікоў IX класаў.
Працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ ў апошнія гады стабільны і складае 57–60%. Больш за тое, каб дапамагчы «заўтрашнім» выпускнікам вызначыцца з выбарам прафесіі, ва ўстановах адукацыі рэалізуецца профільнае навучанне.
На 1 верасня 2019 года ў 38 установах агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці адкрыты профільныя класы (групы) прафесійнай накіраванасці для арыентацыі 246 навучэнцаў Х класаў на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей. Такія класы працягваюць функцыянаваць і для навучэнцаў XI класаў (50 устаноў, 250 навучэнцаў). Працягнула функцыянаваць 45 класаў педагагічнай накіраванасці з кантынгентам 403 навучэнцы.
Арганізаваны адукацыйны працэс па працоўным навучанні па праграме прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) (3,9 тыс. навучэнцаў 10, 11 класаў, з іх больш за 50% – на базе ўстаноў прафесійнай адукацыі).
Створаны ўмовы для падтрымкі адоранай моладзі. Як вынік –нашы дыпломы на рэспубліканскай і медалі на міжнародных алімпіядах. У 2019 годзе ўдзельнікі каманды Магілёўскай вобласці атрымалі 78 дыпломаў на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах (2018 год – 74) і 27 пахвальных водгукаў. За апошнія 2 гады прадстаўнікамі вобласці заваявана 9 медалёў рознай вартасці на міжнародных алімпіядах па хіміі, геаграфіі, матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы.
Складана сабе ўявіць «педагагічную сістэму» вобласці без найважнейшых яе элементаў –прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У 26 установах прафесійнай адукацыі, якія знаходзяцца ў ведамасным падпарадкаванні галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, ажыццяўляецца падрыхтоўка па 43 спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай і 38 –сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адукацыйны працэс забяспечваюць 1743 штатныя педагагічныя работнікі.
Алгарытм прагназавання патрэб у працоўных рэсурсах грунтуецца на перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. У адпаведнасці з запытамі сучаснага дынамічна рынку працы ў 2019 годзе пачата падрыхтоўка па прафесіях «Агент па абслугоўванні аўтамабільных перавозак», «Жылоўшчык мяса і субпрадуктаў», «Рабочы зялёнага будаўніцтва», «Кветкавод», а на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі – па спецыяльнасцях «Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці», «Візуальны мерчэндайзінг».
Статьи:
14.08.2020 - 14:16
10.06.2020 - 13:48
У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 340 выпускнікоў
09.06.2020 - 09:26
Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня
27.02.2020 - 09:37
26.02.2020 - 09:11
Новыя навучальныя дапаможнікі па сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве выдадзены ў Беларусі
04.02.2020 - 17:16
У сферу адукацыі ў 2020 годзе плануецца накіраваць больш за трэць бюджэту Магілёўскай вобласці
30.01.2020 - 12:55
Новая спецыяльнасць з’явіцца ў архітэктурна-будаўнічым каледжы БРУ
28.01.2020 - 15:17
13.01.2020 - 17:14
09.01.2020 - 11:53
13.12.2019 - 16:19
Магілёўская СШ № 19 святкуе 50-годдзе: 19 снежня тут закладуць капсулу часу і адкрыюць памятны знак
12.12.2019 - 14:39
11.11.2019 - 15:50
05.11.2019 - 11:48
У аграгарадку Дабрэйка Шклоўскага раёна завяршаецца будаўніцтва новага дзіцячага сада
01.11.2019 - 09:33
У Магілёўскай вобласці больш за 8 тыс. дзяцей паправяць здароўе ў лагерах за час восеньскіх канікул
29.10.2019 - 14:11
21.10.2019 - 08:24