
У цяперашні час прыярытэтнае развіццё атрымала першасная медыка-санітарная дапамога. Пераразмяркоўваюцца аб’ёмы медыцынскай дапамогі і фінансаванне са стацыянарнага на амбулаторна-паліклінічны ўзровень, укараняюцца новыя сучасныя, а галоўнае, менш затратныя медыцынскія тэхналогіі. Вядучыя медыцынскія ўстановы вобласці маюць магутную лячэбна-дыягнастычную базу, якая дазваляе ўкараняць у медыцынскую практыку новыя сучасныя і эфектыўныя метады дыягностыкі і лячэння хворых.
Па выніках апошніх пяці гадоў у эксплуатацыю ўведзена 10 буйных аб’ектаў сістэмы аховы здароўя. Праведзеныя шырокамаштабныя пераўтварэнні ў ахове здароўя, рэалізацыя Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі прывялі да паляпшэння некаторых медыка-дэмаграфічных паказчыкаў у рэгіёне. Так, вырасла нараджальнасць (з 9,4 на 1000 насельніцтва ў 2000 годзе да 12,0 ў 2016-м). Паказчык дзіцячай смяротнасці ў вобласці ў 2017 годзе склаў 1,5 на 1000 немаўлят, і ў параўнанні з 1970-м знізіўся ў 6 разоў. Знізіўся таксама паказчык агульнай смяротнасці насельніцтва з 14,8 на 1000 насельніцтва ў 2000 годзе да 13,0 у 2016-м. У параўнанні з 2000 годам працягласць жыцця павялічылася на 6 гадоў і склала ў мужчын 68,2 года, у жанчын – 78,2 года. Паменшылася першасная інваліднасць у працаздольным узросце, палепшыўся паказчык поўнай рэабілітацыі інвалідаў, знізілася колькасць абортаў. Намецілася станоўчая дынаміка ў такіх сацыяльна значных службах, як фтызіятрыя і анкалогія.
У Магілёўскай вобласці паказчык укамплектаванасці медыцынскімі кадрамі – адзін з самых высокіх у рэспубліцы і складае па урачах – 99%, па сярэдніх медработніках – 99,2%.
У 2018 годзе прыярытэтнымі напрамкамі па-ранейшаму будуць з’яўляцца развіццё службы мацярынства і дзяцінства (будаўніцтва, рэканструкцыя, перааснашчэнне радзільных дамоў, дзіцячых аддзяленняў); развіццё першаснай медыка-санітарнай дапамогі, пераразмеркаванне аб’ёмаў дапамогі з стацыянарнага сектара ў амбулаторны; больш шырокае ўкараненне высокатэхналагічных відаў медыцынскай дапамогі, новых метадаў дыягностыкі і лячэння сацыяльна значных захворванняў. Сумесна з органамі дзяржаўнага кіравання працягнецца праца па стварэнні прывабных умоў для замацавання медыцынскіх кадраў па месцы першаснага размеркавання; далейшым паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя ўсіх узроўняў; павышэнні эфектыўнасці работы па фарміраванні ў насельніцтва здаровага ладу жыцця.
Статьи:
12.02.2019 - 21:46
06.02.2019 - 09:57
У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе зарэгістравана 44 выпадкі шаленства сярод жывёл
06.02.2019 - 08:30
04.02.2019 - 09:12
31.01.2019 - 09:39
22.01.2019 - 08:49
16.01.2019 - 10:10
У Магілёўскай вобласці адзначаюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на грып сярод непрышчэпленых
29.12.2018 - 10:36
У Магілёўскай вобласці завершана кампанія вакцынацыі супраць грыпу
27.12.2018 - 10:05
Магілёўская абласная бальніца атрымала два сучасныя рэанімабілі
20.12.2018 - 09:03
19.12.2018 - 12:02
Міністэрства аховы здароўя расказала аб змяненнях пры выдачы бальнічных
01.12.2018 - 11:46
За апошнія пяць гадоў у Магілёўскай вобласці адкрыта 39 дзяржаўных аптэк
30.11.2018 - 15:42
У Магілёўскай вобласці стварылі 160 свабодных ад курэння зон
28.11.2018 - 20:01
26.11.2018 - 11:05
Да пачатку рэканструкцыі Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы засталося менш за месяц
22.11.2018 - 10:17
У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе адкрылі 4 дзяржаўныя аптэкі
21.11.2018 - 11:49
22.10.2018 - 06:10
Пералік асноўных лекаў для льготнага забеспячэння ў Беларусі пашыраны