Праграма XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
31 мая (чацвер)
«Дзень беларускай гасціннасці»
10.00 – 13.00
Заезд, сустрэча, акрэдытацыя, рассяленне ўдзельнікаў фестывалю.
ДУА «Клімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў», плошча Вялікага Кастрычніка
10.00 – 13.00
Святочныя тэматычныя праграмы-сустрэчы дэлегацый-удзельнікаў фестывалю.
ДУА «Клімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў», плошча Вялікага Кастрычніка
13.00 – 21.00
Праца тэатралізаванай фальклорнай выставачна-гандлёвай экспазіцыі «Карагод беларускай гасціннасці» з удзелам творчых калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гульнявых і акцёрскіх груп устаноў культуры Клімавіцкага раёна, навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, навучэнцаў і выкладчыкаў Клімавіцкага раённага Дома рамёстваў, РЦСАН.
Гарадскі парк.
12.00 – 20.00
«Сонечны калейдаскоп» – тэматычная забаўляльная пляцоўка з выставай-продажам беларускай сувенірнай прадукцыі, цацак, праца дзіцячых атракцыёнаў, гульнявой пляцоўкі «Формула дзіцячай радасці».
Плошча Вялікага Кастрычніка, гарадскі парк
14.00 – 15.00
Абед.
15.00 – 19.00
Свята «Фестывальная краіна» – тэматычныя канцэртныя праграмы з удзелам дзіцячых творчых калектываў Клімавіцкага раёна, выстава дзіцячых малюнкаў і работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Мой родны кут», навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў, сярэдніх школ Клімавіцкага раёна.
Малая сцэна фестывалю, плошча Вялікага Кастрычніка
15.00 – 18.00
Экскурсіі па гістарычных мясцінах Клімавіцкага раёна.
18.00 – 18.45
Вячэра.
19.00 – 21.00
Святочная шоу-праграма «Фестывальнае сузор’е талентаў Залатой пчолкі» – святочнае дзейства з правядзеннем жараб’ёўкі ўдзельнікаў конкурсу фестывалю і выступленнем творчых калектываў і выканаўцаў Рэспублікі Беларусь.
Галоўная сцэна фестывалю, амфітэатр
20.30 – 23.00
Фестывальны дыска-марафон з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў – прадстаўнікоў краін-удзельніц фестывалю, бліц-конкурс сярод удзельніц фестывалю «Міс фестывалю Залатая пчолка».
Галоўная сцэна фестывалю, амфітэатр
1 чэрвеня (пятніца)
«Дзень шчаслівага дзяцінства»
Свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей «Пакаленне 21 галасуе за МІР!»
8.00 – 9.00
Сняданак.
10.00 – 17.00
Конкурсныя праслухоўванні ўдзельнікаў фестывалю.
13.00 – 14.00
Абед.
10.00 – 22.00
«Сонечны калейдаскоп» – тэматычная забаўляльная пляцоўка з выставай-продажам беларускай сувенірнай прадукцыі, цацак, праца дзіцячых атракцыёнаў, гульнявой пляцоўкі «Формула дзіцячай радасці».
Плошча Вялікага Кастрычніка, гарадскі парк
11.00 – 22.30
«Вернісаж фестываляў Магілёўшчыны» – святочная тэатралізаваная экспазіцыя тэматычных прэзентацыйных пляцовак устаноў культуры і адукацыі раёнаў Магілёўскай вобласці, фестывальныя брэнды Магілёўшчыны» ў рамках Года малой радзімы ў Беларусі – тэатралізаваныя выставачна-гандлёвыя экспазіцыі устаноў культуры, Цэнтралізаваных клубных сістэм і дзіцячых школ мастацтваў раёнаў вобласці, творчыя прэзентацыі работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работы выставачных экспазіцый з майстар-класамі і дэманстрацыяй тэхналагічнага працэсу, тэматычнымі і тэатралізаванымі праграмамі – прэзентацыямі фестываляў-рэгіянальных брэндаў (гульнявымі праграмамі і атракцыёнамі, продажам тэматычнай сувенірнай прадукцыі з сімволікай рэгіянальных фестываляў):
адкрыты раённы фестываль сена «Сенафэст-2018» (Кіраўскі раён);
этнаграфічнае свята «У госці да радзімічаў» (Чавускі раён);
абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (Касцюковіцкі раён);
рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (Дрыбінскі раён);
свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» (Мсціслаўскі раён);
абласное свята «Народная прыпеўка» (Слаўгарадскі раён);
«Свята агурка» – традыцыйнае свята г. Шклова;
фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» (Бабруйскі раён);
абласное свята «Веснавыя колеры» (Асіповіцкі раён);
міжрэгіянальны фестываль – свята аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» (Краснапольскі раён).
Гульня-квэст «Фестывальная вандроўка».
Выставачна-гандлёвая экспазіцыя тэматычнай сувенірнай прадукцыі «Залатая пчолка».
Гарадскі парк
12.00 – 23.00
Работа гандлёва-выставачных экспазіцый прадпрыемстваў гандлю Клімавіцкага раёна і Магілёўскай вобласці «Салодкае лета». Продаж сувенірнай прадукцыі, упрыгожванняў, цацак.
Вуліца Камуністычная, Першамайская
15.00
Пасяджэнне Клуба ганаровых землякоў.
Райвыканкам
18.00 – 19.00
Вячэра.
19.00 – 20.00
Вечар знаёмстваў арганізатараў і гасцей фестывалю «Залатое свята дзяцінства».
Зала пасяджэнняў райвыканкама.
20.30 – 22.30
«Свет, Зямля, твайму вялікаму дому!» – святочнае адкрыццё XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».
Галоўная сцэна фестывалю, амфітэатр
22.30
Святочны феерверк, фаер-шоу.
Плошча Вялікага Кастрычніка
2 чэрвеня
«Дзень садружнасці нацыянальных традыцый»
Свята «Арт масты»
8.00 – 9.00
Сняданак.
10.00
Конкурсныя праслухоўванні удзельнікаў фестывалю.
10.00 – 23.00
Работа гандлёва-выставачных экспазіцый прадпрыемстваў гандлю Клімавіцкага раёна і Магілёўскай вобласці «Салодкае лета». Продаж сувенірнай прадукцыі, упрыгожванняў, цацак.
Вуліца Камуністычная, Першамайская
10.00 – 21.00
Выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, майстар-класы з дэманстрацыяй тэхналагічнага працэсу вырабу майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны «Фестывальныя ўзоры».
10.00 – 14.00
Праца тэматычнай пляцоўкі «Бяспечнае дзяцінства» (паказальныя выступленні і конкурсныя праграмы, падрыхтаваныя ўпраўленнем МНС па Магілёўскай вобласці).
Плошча Вялікага Кастрычніка, гарадскі парк
11.00 – 21.00
Святочная тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка «Арт-праспект дружбы» – выступленне акцёраў тэатра жывых скульптур і акцёраў на хадулях, інтэрактыўныя пляцоўкі «Шоу мыльных бурбалак», навукова-забаўляльнага творчага праекта «Адкрывашкі», вернісаж майстроў аквагрыму, выступленне вулічных тэатраў з дзіцячымі забаўляльнымі праграмамі.
Гарадскі парк, плошча Вялікага Кастрычніка
11.00 – 21.00
Святочная інтэрактыўная экспазіцыя (арт-цэнтр фестывальнага дня) – тэматычныя прэзентацыйныя пляцоўкі краін-удзельніц фестывалю, фота-выставы, выставы афіш калектываў-удзельнікаў, выставы сувеніраў і нацыянальных сімвалаў дэлегацый, сэлфі-цэнтры дэлегацый.
Гарадскі парк, амфітэатр
12.00 – 23.00
Работа гандлёва-выставачных экспазіцый прадпрыемстваў гандлю Клімавіцкага раёна і Магілёўскай вобласці «Салодкае лета». Продаж сувенірнай прадукцыі, упрыгожванняў, цацак.
Вуліца Камуністычная, Першамайская
12.00 – 16.00
Конкурс дзіцячага малюнка на асфальце «Мой родны кут».
Плошча Вялікага Кастрычніка
13.00 – 14.00
Абед.
14.00 – 16.00
Фестываль фарбаў Холі.
Малая сцэна, плошча Вялікага Кастрычніка
15.00 – 17.30
Святочны канцэрт «АРТ масты дружбы» – выступленне ўдзельнікаў фестывалю.
Галоўная сцэна, амфітэатр, гарадскі парк
18.00
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу малюнка на асфальце «Мой родны кут».
Дзіцячая школа мастацтваў
18.00 – 19.00
Вячэра.
18.00 – 19.30
Творчая праграма «Белстрайк»
Малая сцэна, плошча Вялікага Кастрычніка
20.00 – 23.00
Канцэртная праграма «Падарунак фестывалю».
Фестывальны флэш-моб – каманда «Next».
Галоўная сцэна, амфітэатр, гарадскі парк
3 чэрвеня
«Дзень сугучча талентаў»
Свята «Віват, дзяцінства!»
8.00 – 9.00
Сняданак.
9.00 – 12.30
Рэпетыцыя гала-канцэрта.
Гарадскі парк
10.00 – 10.30
Цырымонія ўручэння дыпломаў удзельнікам фестывалю.
Раённы Цэнтр культуры
10.00 – 17.00
Работа гандлёва-выставачных экспазіцый прадпрыемстваў гандлю Клімавіцкага раёна і Магілёўскай вобласці «Салодкае лета». Продаж сувенірнай прадукцыі, упрыгожванняў, цацак.
Вуліца Камуністычная, Першамайская
10.00 – 16.00
Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці «Фестывальныя ўзоры».
10.00 – 16.00
Пляцоўка гульняў і гульнявых атракцыёнаў «Вясёлая вуліца».
Гарадскі парк
11.00 – 11.40
Святочная канцэртная праграма «У гасцях у Залатой пчолкі» дзіцячых творчых калектываў устаноў культуры раёнаў Магілёўскай вобласці.
Малая сцэна, плошча Вялікага Кастрычніка
11.30 – 11.55
Танцавальны марафон «Фестывальная феерыя» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Горацкага, Краснапольскага, Дрыбінскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў.
Малая сцэна, плошча Вялікага Кастрычніка
11.50 – 12.35
Святочнае шэсце «Віват, дзяцінства!».
Вуліца Савецкая – плошча Вялікага Кастрычніка
13.00 – 14.30
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», заключны гала-канцэрт «Вясёлка талентаў фестывалю «Залатая пчолка»».
Гарадскі парк
15.00
Абед, ад’езд удзельнікаў фестывалю.
ГІСТОРЫЯ
Фестываль «Залатая пчолка» нарадзіўся на Клімавіцкай зямлі ў 1996 годзе. У 1995 годзе дзеці з раённага Дома піянераў удзельнічалі ў фестывалі «Ноткі над Бесяддзю», які праходзіў у Хоцімску. Яны вярнуліся акрыленыя і шмат расказалі пра ўбачанае. Тады і з’явілася выдатная ідэя правядзення падобнага фестывалю на Клімаўшчыне.

У 1996 годзе была распрацавана праграма правядзення фестывалю, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей. На свята запрасілі найбліжэйшых суседзяў – дзіцячыя калектывы з Касцюковіч, Крычава, Слаўгарада і дзіцячы калектыў з расійскага горада-суседа Шумячы. Фестываль прайшоў з вялікім размахам і называўся «Залатая пчолка», паколькі сімвалам горада Клімавічы з’яўляецца герб з выявай пчалы.
2001 год – фестываль становіцца Міжнародным: на дзіцячае свята сабралася звыш 450 удзельнікаў – прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі.

З 2001 па 2012 год колькасць удзельнікаў фестывалю узрасла да тысячы.
Адметнай асаблівасцю «Залатой пчолкі» з’яўляецца шматграннасць, якая праяўляецца ў жанравай разнастайнасці. Конкурсныя праслухоўванні і прагляды праводзяцца па наступных намінацыях: «Салісты. Народныя спевы», «Салісты. Эстрадныя спевы», «Вакальныя ансамблі. Народныя спевы», «Вакальныя ансамблі. Эстрадныя спевы», «Харэаграфічнае мастацтва. Калектывы эстраднага танца», «Харэаграфічнае мастацтва. Калектывы народна-сцэнічнага танца», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Выяўленчае мастацтва»; конкурсы малюнка на мальберце «Мой родны кут» і дзіцячага малюнка на асфальце «Цуды дзіцячай творчасці».
Удзельнікі фестывалю – гэта навучэнцы дзіцячых музычных і мастацкіх школ, дзіцячых школ мастацтваў, выхаванцы дзіцячых мастацкіх студый і гурткоў, якія дзейнічаюць ва ўстановах культуры, адукацыйных школах, гімназіях, каледжах, а таксама ў школах-інтэрнатах і дзіцячых дамах для дзяцей-сірот.

Правядзенне фестывалю стала магчымым дзякуючы мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыцы па падтрымцы таленавітай моладзі, зацікаўленасці органаў дзяржаўнай улады ў развіцці дзіцячай творчасці. З 2001 года фестываль праводзіцца пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры непасрэдным удзеле Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўдзельнічаюць у фестывалі бясплатна. Усе выдаткі па забеспячэнні пражывання і харчавання ўдзельнікаў, арганізацыі культурнай праграмы бярэ на сябе аргкамітэт фестывалю. Усё гэта робіць фестываль даступным для дзяцей і іх бацькоў, прывабным для розных творчых калектываў, шматкаляровым па сваіх конкурсных, канцэртных і забаўляльных праграмах.
За сваю гісторыю Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» запаліў нямала яркіх зорачак і стаў трамплінам у творчую будучыню. На фестывалі атрымалі прызнанне і сталі лаўрэатамі Гран-пры такія выканаўцы, як Ксенія Сітнік, Андрэй Кунец, Ганна Мушак, Міхаіл Ліла.

Нішто так не збліжае дзяцей і моладзь розных краін, як радасць ад сумеснай творчасці і зносін. Безумоўна, «Залатая пчолка» яшчэ не раз адкрые яркія імёны і стане добрым стымулам для далейшага творчага росту юных талентаў.
Статьи:
24.05.2019 - 22:35
Фестываль «Залатая пчолка» спрыяе ўмацаванню культурных сувязяў паміж краінамі – Леанід Заяц
13.05.2019 - 11:45
21.01.2019 - 12:15
04.06.2018 - 14:23
Магіляўчане заваявалі два Гран-пры на XVII Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»