На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці радыеактыўнаму забруджванню тэрыторыі схільныя 14 раёнаў (Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Чавускі, Чэрыкаўскі).
У склад найбольш забруджаных раёнаў Рэспублікі Беларусь уваходзяць 5 раёнаў Магілёўскай вобласці – Быхаўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі.
На 1 студзеня 2017 года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў зоне радыеактыўнага забруджвання было размешчана 692 населеныя пункты з колькасцю жыхароў 105,2 тыс. чалавек.
З прычыны радыеактыўнага забруджвання было выведзена з сельскагаспадарчага абароту больш за 43 тыс. га сельскагаспадарчых зямель. У выніку прыродных працэсаў, фіксацыі ў глебе радыенуклідаў і правядзення ахоўных мерапрыемстваў у рамках Дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС адзначаецца далейшае зніжэнне пераходу радыенуклідаў у сельскагаспадарчую прадукцыю. Збожжа, бульба і гародніна, якія вырабляюцца сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі вобласці і ў асабістых падсобных гаспадарках, адпавядаюць патрабаванням санітарна-гігіенічных нарматываў па ўтрыманні цэзію-137 і стронцыю-90.
Штогод у Магілёўскай вобласці забяспечваецца 100%-ы ахоп санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць і навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях і па медыцынскіх паказаннях маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні.
Статьи:
22.04.2020 - 08:30
08.04.2020 - 11:49
Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад пластыкавых кветак на могілках
12.03.2020 - 10:57
На асобных участках Клімавіцкага раёна з 19 сакавіка адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым
09.03.2020 - 10:12
02.03.2020 - 13:34
Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях
16.12.2019 - 10:37
У Магілёўскай вобласці дзяцей вучаць правільна выкідваць смецце
10.12.2019 - 13:18
Канцэрт Сашы Нема і танцавальны флэш-моб у абарону навакольнага асяроддзя пройдуць у Магілёве
26.11.2019 - 11:33
Кантэйнеры для паасобнага збору смецця могуць атрымаць усе домаўладанні прыватнага сектара Магілёва
24.09.2019 - 11:14
У Магілёўскай вобласці да 2021 года з’явіцца 14 электразарадных станцый
24.09.2019 - 11:01
15.08.2019 - 12:02
06.08.2019 - 14:43
23.05.2019 - 09:12
15.03.2019 - 10:12
02.01.2019 - 12:59