/ Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
/ Нарматыўныя прававыя акты па рэгуляванні цэн
/ Рынкі
/ Інфармацыя для суб’ектаў малога бізнесу і ІП
/ Кароткая характарыстыка гандлёвай галіны
/ Арганiзацыi бытавога абслугоўвання
/ Рэалізацыя Указа №345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання"
/ Прадпрыемствы абласной і з доляй абласной камунальнай уласнасці
Паводле аператыўных даных гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь, па стане на 01.07.2020 гандлёвае абслугоўванне жыхароў Магілёўскай вобласці ажыццяўляе 13839 рознічных гандлёвых аб’ектаў з гандлёвай плошчай 737,7 тыс. кв. метраў, з якіх 6065 магазінаў, 2919 павільёнаў, 1009 кіёскаў і інш. Акрамя гэтага, на тэрыторыі вобласці функцыянуе 275 аўтамагазінаў, 931 інтэрнэт-крамаў, 98 гандлёвых цэнтраў, 59 рынкаў.
За першае паўгоддзе 2020 г. у вобласці адкрыта 152 аб’екты рознічнага гандлю з гандлёвай плошчай 26,3 тыс. кв. метраў і 79 агульнадаступных аб’ектаў грамадскага харчавання на 2,0 тыс.месцаў.
Забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі ў цэлым па вобласці складае 769,4 кв. метраў на 1000 чалавек; забяспечанасць месцамі ў агульнадаступных прадпрыемствах грамадскага харчавання на 1 тыс. жыхароў складае 39,9 месца.
За студзень–чэрвень 2020 г. аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі па вобласці склаў 2 159,1 млн. рублёў, тэмп росту – 101,8% у супастаўных цэнах да студзеня–чэрвеня 2019 г. Па арганізацыях гандлю афіцыйнай сеткі тэмп росту склаў 103,3%.
Тэмп тавараабароту грамадскага харчавання за студзень–чэрвень 2020г. склаў 83,4% у супастаўных цэнах да студзеня–чэрвеня 2019 г.
Аб’ём аптовага тавараабароту за студзень–чэрвень 2020 г. па вобласці склаў 1 251,2 млн. рублёў, або 102,1% у супастаўных цэнах да студзеня–чэрвеня 2019 г.
Паводле аператыўных даных гаррайвыканкамаў, за студзень–чэрвень 2020 года ў вобласці праведзена 188 кірмашоў, тавараабарот склаў 1174,9 тыс. рублёў, арганізавана 985 выставаў-продажаў, тавараабарот –2961,1 тыс. рублёў, а таксама 6085 распродажаў з тавараабаротам на суму 24642,0 тыс. рублёў.
Акрамя таго, паводле аператыўных даных гаррайвыканкамаў, у студзені–чэрвені 2020 года ў рознічнай гандлёвай сетцы вобласці праведзена 7 адзіных дзён скідак (5 абласных акцый і 2 рэспубліканскія). Гэта дазволіла атрымаць дадатковы тавараабарот у памеры 5,6 млн.рублёў.
Удзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці ў аб’ёмах рознічных продажаў у 1 паўгоддзі 2020 г. склала 66,0%, у тым ліку па харчовых таварах – 78,8%, па нехарчовых таварах –47,0%.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь індэкс спажывецкіх цэн (ІСЦ) на тавары і паслугі за 6 месяцаў 2020 г. (чэрвень 2020 г. да снежня 2019 г.) у Магілёўскай вобласці склаўся на ўзроўні 103,3%, за чэрвень 2020 г. (да мая 2020 г.) – 100,3%, у цэлым па Рэспубліцы Беларусь – 103,4% і 100,2% адпаведна (пры яго прагнозным параметры на 1 паўгоддзе 2020 г. – 103,2%).
Па стане на 01.07.2020 у сферу бытавога абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці прываблена 4349 суб’ектаў гаспадарання (функцыянуе 3317 аб’ектаў). Пераважным з’яўляецца недзяржаўны сектар эканомікі –224 індывідуальных прадпрымальніка, юрыдычных асоб –1125. У сельскай мясцовасці на Магілёўшчыне працуе 117 комплексных прыёмных пунктаў.
Статьи:
25.02.2020 - 08:42
МАРГ рэкамендуе не даваць свой мабільны незнаёмцам, каб не патрапіць на хуткі крэдыт
27.12.2019 - 13:18
Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў
18.12.2019 - 10:20
21.11.2019 - 11:20
У Кіраўску рэканструявалі кафэ райст, дзе кормяць фірмовымі смажанкамі
13.09.2019 - 14:27
Каля 400 сельскагаспадарчых кірмашоў запланавана правесці восенню ў Магілёўскай вобласці
30.07.2019 - 11:49
Больш за 70 школьных кірмашоў будзе працаваць у Магілёўскай вобласці
29.07.2019 - 09:34
20.05.2019 - 15:52
У Магілёве ўручылі дыпломы лаўрэатам конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»
22.03.2019 - 15:08
Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23-24 сакавіка
14.03.2019 - 10:15
07.03.2019 - 13:02
Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 7-8 сакавіка ў Магілёўскай вобласці
18.02.2019 - 11:04
26.12.2018 - 15:16