У галіне вытворчасці прамысловай прадукцыі занята больш за 1600 прадпрыемстваў з агульнай колькасцю працоўных больш за 128 тысяч чалавек (28,6% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы вобласці). У структуры галіны амаль 90% займае апрацоўчая прамысловасць, якая фарміруе больш за трэць валавога рэгіянальнага прадукту.
Асноўнымі яе галінамі з’яўляюцца вытворчасць харчовых прадуктаў, вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў, хімічная вытворчасць і вытворчасць машын і абсталявання. Сярод рэгіёнаў рэспублікі Магілёўская вобласць з’яўляецца галоўнай вытворцай хімічных валокнаў, цэменту, жалезабетонных шпал, тканін, плодаагароднінных кансерваў. У вобласці засяроджаны рэспубліканскі аб’ём вытворчасці ліфтаў і шын аўтамабільных і для сельскагаспадарчых машын. На працягу апошняга дзесяцігоддзя праведзена маштабная мадэрнізацыя «Магілёўліфтмаша», цэментных заводаў, папяровай фабрыкі «Спартак» і завода газетнай паперы, мясамалакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. З мадэрнізацыяй у вобласць прыйшлі новыя тэхналогіі, новыя ідэі, новыя падыходы ў кіраванні. Сёння маштабная мадэрнізацыя працягваецца на «Белшыне». ААТ «Магілёўхімвалакно» ў два этапы рэалізуе інвестыцыйны праект па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі. У канцы 2018 года ў эксплуатацыюўведзена вытворчасць па выпуску поліэфірнага валакна спосабам прамога фармавання.
У прамысловым сектары рэгіёна вырабляецца 29,9% рэспубліканскага аб’ёму паперы і кардону, каля 25% – кандытарскіх вырабаў з шакаладу і цукру, 20,5% – цэглы і блокаў будаўнічых, 18,2% – натуральнамалочнай прадукцыі. Чацвёрты год запар назіраецца станоўчая дынаміка развіцця прамысловай галіны. Па выніках 2016 года тэмп росту прамысловасці ў супастаўнай ацэнцы склаў 101,3%, па выніках 2017 года –105,7%, па выніках 2018-га–103,8%, 2019-га–100%. Пры гэтым не дапускаецца росту звышнарматыўных складскіх запасаў.
У адносінах, напрыклад, да 2013 года ў натуральным выражэнні павялічылася вытворчасць ліфтаў, валокнаў хімічных, натуральнамалочнай прадукцыі, сыроў, безалкагольных напояў і інш.Спрыяльнае інвестыцыйнае асяроддзе за апошнія пяць гадоў дазволіла прывабіць у вобласць больш за 1,2 мільярда долараў замежных інвестыцый, у тым ліку 860 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый. На тэрыторыі рэгіёна рэалізуецца 47 буйных інвестыцыйных дагавораў, а свабодная эканамічная зона «Магілёў» стала пляцоўкай росту інвестыцый у эканоміку вобласці. Геаграфія імпарту капіталу шырокая, найбольшыя аб’ёмы прыпадаюць на Расійскую Федэрацыю, Кіпр, Нідэрланды, Літву, Вялікабрытанію, ААЭ, Ірландыю, Латвію, Германію і Сінгапур.
Статьи:
01.04.2020 - 15:59
10.10.2019 - 16:55
09.10.2019 - 13:14
16.08.2019 - 16:52
24.05.2019 - 08:14
17.05.2019 - 08:37
27.03.2019 - 10:24
11.03.2019 - 13:33
Філіял «Домабудаванне» Шклоўскага завода газетнай паперы мае намер выйсці на рынак Германіі
28.02.2019 - 09:36
«Магатэкс» плануе завяршыць комплексную мадэрнізацыю да кастрычніка
22.02.2019 - 12:59
МАЗ прэзентаваў у Магілёве звышхуткага «жалезнага дрывасека»
07.02.2019 - 17:55
Магілёўскі завод «Строммашына» мае намер больш чым у два разы павялічыць аб’ём вытворчасці
01.01.2019 - 09:05
«Магілёўхімвалакно» запусціла вытворчасць сучаснага поліэфірнага валакна
02.10.2018 - 11:49
«Бабруйскаграмаш» наладзіць прамыя пастаўкі сельгастэхнікі на Кубу
19.06.2018 - 08:09
15.06.2018 - 12:29
Магілёўскі мясакамбінат пачаў пастаўкі паўфабрыкатаў з ялавічыны ў Кітай