
Спартсменамі Магілёўскай вобласці на чэмпіянатах, Кубках і першынствах свету і Еўропы за алімпійскі цыкл 2013–2016 гг. заваявана 424 медалі рознай вартасці (у алімпійскі цыкл 2009–2012 гг. – 346 медалёў). На чэмпіянатах, Кубках і першынствах свету і Еўропы ў 2019 годзе заваявана 142 медалёў рознай вартасці, у тым ліку 103 па алімпійскіх відах спорту, гэта найлепшы паказчык за апошнія 20 гадоў. За 3 гады алімпійскага цыкла 2017–2020 гадоў заваявана 396 медалёў.
У вобласці функцыянуе 55 спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў і 2 вучылішчы алімпійскага рэзерву, у якіх атрымала развіццё 45 відаў спорту, у тым ліку 36 алімпійскіх.
У 2013–2019 гадах вялася актыўная праца па ўдасканаленні матэрыяльнай базы фізкультурна-спартыўнай галіны Магілёўшчыны. У межах акцыі «Родная краіна –дзецям» пры падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола пабудаваныя міні-футбольныя палі ў Магілёве, Бабруйску, Быхаве, Касцюковічах і Круглым. У 2014 годзе праведзены капітальны рамонт лыжаролернай трасы, завершана будаўніцтва агароджы і пад’язной дарогі да гэтай трасы ў в. Палыкавічы Магілёўскага раёна, скончана рэканструкцыя спартыўнай залы дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Слаўгарадскага раёна».

У 2015 годзе праведзена рэканструкцыя залы барацьбы СДЮШАР № 3 і залы цяжкай атлетыкі СДЮШАР «Спартак-2005» У Магілёве, залы барацьбы ДЮСШ №3 і стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі ў Бабруйску, спальнага корпуса спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея» Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву ў в. Гарбавічы Чавускага раёна. У 2016 годзе завершана рэканструкцыя басейна і спартыўнай залы ў спартыўным комплексе ў Быхаве, адкрыта лядовая арэна ў Шклове. У 2017 годзе ўведзены ў строй фізкультурна-спартыўныя комплексы ў Краснаполлі і Касцюковічах. Пабудаваныя міні-футбольная пляцоўка і хакейная каробка з вулічнымі трэнажорамі ў Клічаве, комплексная спартыўная пляцоўка ў аг. Малыя Славені Шклоўскага раёна, спартыўная пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі ў Чэрыкаве, варкаўт-пляцоўка ў Магілёўскім раёне. Завершана рэканструкцыя басейна ў Глуску.
У 2018 годзе завершана будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Жамчужына» ў г. Асіповічы. У сярэдняй школе г. Бабруйска ўведзены ў эксплуатацыю басейн, 2 трэнажорныя і 2 спартыўныя залы. Пабудаваныя пляцоўкі з вулічнымі трэнажорамі ў рабочым пасёлку Татарка Асіповіцкага раёна, у Чавусах, Касцюковічах, Магілёве, Шклове і Шклоўскім раёне; 17 плоскасных збудаванняў (хакейныя каробкі, пляцоўкі для баскетбола, валейбола, міні-футбола, тэнісны корт) у Бабруйску і Магілёве, Бабруйскім, Магілёўскім, Касцюковіцкім раёнах.
Здадзеныя ў эксплуатацыю плоскасныя збудаванні (пляцоўкі з вулічнымі трэнажорамі, варкаўт-пляцоўкі, плоскасныя збудаванні) у Бабруйску, Магілёве, Бабруйскім, Касцюковіцкім, Магілёўскім, Асіповіцкім, Хоцімскім,Чавускім, Шклоўскім раёнах.
Цікавасць да здаровага ладу жыцця ў насельніцтва сёння высокая. Да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам па месцы вучобы, працы і жыхарства прыцягнута звыш 255 тысяч чалавек –24,22% насельніцтва вобласці.
Ва ўсіх раёнах вобласці створаны і функцыянуюць цэнтры па месцы жыхарства, а таксама галіновыя клубы, фізкультурна-спартыўныя–на прадпрыемствах. У гарадах і раёнах вобласці пастаянна праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, спартакіяды, святы, фестывалі, дні здароўя, спаборніцтвы. Колькасць удзельнікаў такіх турніраў пастаянна расце. Напрыклад, у 2018 годзе праведзена каля 4 тыс. мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел звыш 204 тыс. чалавек.
Захаваны і слаўныя традыцыі спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў: «Скураны мяч», «Залатая шайба», «Белыя маланкі», «Лыжня кліча».
Статьи:
05.06.2020 - 15:08
У Чавусах завяршаецца будаўніцтва сучаснага біятлоннага комплексу
15.01.2020 - 09:29
У Магілёве стварылі новы футбольны клуб замест ліквідаванага «Дняпро»
03.01.2020 - 12:15
Прадстаўніцы Магілёўшчыны ўключаны ў сусветную эліту жанчын-марафонцаў
30.12.2019 - 20:43
27.12.2019 - 09:39
Вызначана найлепшая дзясятка спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках 2019 года
25.11.2019 - 12:18
19.11.2019 - 09:26
06.11.2019 - 10:25
Снегаходам і трасаўкладчыкам папоўнілася спартыўная база Чавускай СДЮШАР
04.11.2019 - 12:39
Стадыён Глуска перажыў другое нараджэнне і ператварыўся ў сучасны спартыўны аб’ект
16.10.2019 - 17:51
04.10.2019 - 15:47
Таварыскім матчам адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах
10.09.2019 - 16:39
06.08.2019 - 08:35
Школьнікі змогуць бясплатна наведваць дзяржаўныя спартыўныя збудаванні
23.07.2019 - 09:37
Каманда Магілёўскай вобласці заняла першае месца на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы
10.07.2019 - 20:45
Пераможцаў і прызёраў II Еўрапейскіх гульняў ушаноўвалі ў Магілёве
10.07.2019 - 09:14
28.02.2019 - 10:10