Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г. Мінск) прадставіў на ХII Міжнародным моладзевым тэатральным форуме «М.@rt.кантакт-2017» драму на беларускай мове «Гэта ўсё яна». П'еса была напісана Андрэем Івановым у межах Першай міжнароднай драматургічнай лабараторыі (Цэнтр беларускай драматургіі) і ўжо пастаўлена ў Расіі, Латвіі, Украіне, Чэхіі, Беларусі (Віцебск) і Уругваі.