Рус Бел Eng 中文

Содержимое

Спектаклі магілёўскіх тэатраў ўвайшлі ў топ-10 беларускіх пастановак 2016 года

Спектаклі магілёўскіх тэатраў увайшлі ў топ-10 беларускіх пастановак 2016 года. Сайт «Тэатральная Беларусь» апублікаваў рэйтынг самых лепшых па версіі крытыкаў, журналістаў і блогераў.

IХ Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» пройдзе ў Бабруйску з 30 чэрвеня па 1 ліпеня

IХ Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» пройдзе ў Бабруйску з 30 чэрвеня па 1 ліпеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

ААТ «Магілёўліфтмаш» у 2017 годзе пачне серыйны выпуск пад’ёмнікаў для басейнаў

ААТ «Магілёўліфтмаш» у 2017 годзе пачне серыйны выпуск пад’ёмнікаў для басейнаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу прадпрыемства.

Гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе 30 красавіка ў Слаўгарадзе

Цэнтральнай падзеяй кулінарнага свята стане па традыцыі кірмаш-продаж хатніх сыроў з дэгустацыямі, майстар-класамі і розыгрышамі. На ім мясцовыя сыравары прадставяць свае калекцыі больш за 50 відаў натуральных сыроў на любы густ: цвёрдыя і мяккія, плаўленыя і тварожныя, сулугуні і брынза, сырніца і сырныя аладкі, салодкія і салёныя, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі. Прадукцыя рамеснікаў і іх майстар-класы чакаюць гасцей на «Вуліцы майстроў», прыемна пацешыць і пляцоўка аграэкатурыстычнай вёскі сваімі пачастункамі, сувенірнай прадукцыяй, катаннем на конях і знаёмствам з хатнімі жывёламі.

Вальерная паляўнічая гаспадарка ў Чавускім раёне пачне прыём паляўнічых і турыстаў у жніўні

Першая ў Магілёўскай вобласці вальерная паляўнічая гаспадарка каля в. Пуцькі ў Чавускім раёне пачне прыём паляўнічых і турыстаў у жніўні. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Вясновую паводку ў Магілёўскай вобласці чакаюць вышэйшай за мінулагоднюю

Вясновую паводку ў Магілёўскай вобласці чакаюць вышэйшай за мінулагоднюю. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела гідралогіі Магілёўскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О.Шміта Іна Філева.

Спецыялізаваная выстава “Дом. Дача. Дызайн” адкрые будаўнічы сезон у Магілёве

VII Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» пройдзе 9-11 сакавіка ў спарткомплексе «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» актывізуе працу на рынку Цэнтральнай Амерыкі

ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» актывізуе працу на рынку Цэнтральнай Амерыкі. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.