Інвестыцыйны форум другім разам пройдзе ў Магілёўскім раёне 11 верасня.
Другі сезон форума «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей» будзе накіраваны на стымуляванне прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыях сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў і сельскай мясцовасці. У яго працы плануецца ўдзел прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, буйных кампаній, малога і сярэдняга бізнесу, раённых і абласных органаў улады, аб’яднанняў прадпрымальніцтва, інвестыцыйных кампаній, міжнародных арганізацый.