Агульнагарадскі суботнік па добраўпарадкаванні прайшоў у Магілёве 1 красавіка. У мерапрыемстве, асноўнай мэтай якога з’яўлялася прывесці ў парадак тэрыторыю абласнога цэнтра пасля зімы, прынялі ўдзел грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы, навучэнцы, жыхары горада на Дняпры. Асаблівую ўвагу надалі месцам баявой і воінскай славы, дварам, скверам, паркам, зонам адпачынку. Тут адрамантавалі і пафарбавалі малыя архітэктурныя формы, гульнявое абсталяванне, пасадзілі дрэвы, ачысцілі ад смецця і восеньскай лістоты.