Рус Бел Eng 中文

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

08.01.2018 - 15:10

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання платы за пражыванне ў арэндным жыллё.

08.01.2018 - 12:01

Тарыфную стаўку першага разраду ў Беларусі плануецца замяніць базавай. Аб гэтым 7 студзеня ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

08.01.2018 - 11:28

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй камітэта эканомікі аблвыканкама Русланам Страхарам 22-24 студзеня наведае з дзелавым візітам Літву. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП.

Паездка запланавана з мэтай развіцця эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Літоўскай Рэспублікай у сферы гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі, устанаўлення новых дзелавых кантактаў беларускіх прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці з літоўскімі кампаніямі.

08.01.2018 - 09:13

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 473 "Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2018 год". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

08.01.2018 - 08:34

Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі №89 ад 11 снежня 2017 года ўнесены змяненні ў некаторыя стандарты пажарнай бяспекі, паведамілі ў МНС Беларусі.

05.01.2018 - 09:05

Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВМГ Індустры» (рэзідэнт СЭЗ «Магілёў») плануе ў найбліжэйшыя два гады павялічыць вытворчасць і экспарт мэблі ўдвая. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Кірыл Выбарны.

04.01.2018 - 12:28

ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» пачало арганізацыю экскурсійных тураў на вытворчасць для дзяцей і дарослых «Мастацтва хлебапячэння», паведаміла вядучы інжынер-тэхнолаг кампаніі Ірына Сабалеўская.

04.01.2018 - 08:47

У Крычаве і Бабруйску ў першым квартале 2018 года адкрыюць швейныя вытворчасці прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Шарм Прэм’ер». Тут будзе працаваць расійская маладзёжная лінія адзення «Тваё», паведаміла дырэктар прадпрыемства Таццяна Андрушчышына.

04.01.2018 - 08:46

Пракуратура Магілёва выявіла парушэнні патрабаванняў заканадаўства да штучных няроўнасцей на праезджай частцы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генеральнай пракуратуры.

03.01.2018 - 08:35

У Беларусі з 1 студзеня пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2017 года нумар 1022 месячная мінімальная заработная плата (МЗП) павялічваецца да Br305. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

27.12.2017 - 16:50

Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета зацвердзілі на пасяджэнні трыццаць другой сесіі праект бюджэту рэгіёна на 2018 год.

27.12.2017 - 15:58

Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета зацвердзілі асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2018 год. Праект разглядаўся 26 снежня на пасяджэнні трыццаць другой сесіі аблсавета.

27.12.2017 - 15:37

На рэалізацыю інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці у 2018 годзе плануецца накіраваць амаль Вr44 млн. Такая лічба была агучана на пасяджэнні трыццаць другой сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

27.12.2017 - 10:39

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання рыхтуюцца да серыйнага выпуску сухіх сумесяў для падрыхтоўкі вітамінных кактэйляў на аснове прарошчаннага збожжа з пладова-ягаднымі напаўняльнікамі.

26.12.2017 - 16:27

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2018 года вырасце да Br24,5. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2017 года нумар 997, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

26.12.2017 - 15:17

Mogilev invest day адбудзецца 28 снежня ў Магілёве ў актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Альбіна Самусенка.

26.12.2017 - 10:31

За студзень-лістапад 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br156,9 млн. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў склала Br87,1%, Br136,7 млн. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі выплачана ў бюджэт Br9,8 млн. (6,3%), паступленні ад фізічных асоб склалі Br10,4 млн. (6,6 %).

22.12.2017 - 10:35

Каля Br43 млн. падаткаў і плацяжоў заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за 11 месяцаў бягучага года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сума фінансавых уліванняў павялічылася на 9,5%, або на Br3,7 млн. у фактычным вылічэнні.

Удзельная вага паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў склала 4,4%.

22.12.2017 - 09:45

ТАА «Тэхнапарк «Горкі»» атрымаў статус суб’екта інавацыйнай інфраструктуры – навукова-тэхналагічны парк. Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, паведамляецца на сайце ДКНТ.

Кірунак дзейнасці новага горацкага парку – развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і аграбіятэхналогій.

22.12.2017 - 09:37

У Бабруйску сёння адбудзецца адкрыццё першага ў Магілёўскай вобласці магазіна BELARUS, які стане чарговым аб’ектам у сетцы фірменнага гандлю, створанай ААТ «Мінскі трактарны завод». Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў.