17.11.2017 - 15:48
За 10 месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br892,2 млн. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне.
16.11.2017 - 10:34
Замежнымі інвестарамі за студзень-верасень 2017 года ўкладзена $ 227,1 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
16.11.2017 - 09:10
Афіцыйная цырымонія закладкі першага каменю ў будаўніцтва квартала з беларускіх драўляных дамоў адбылася 15 лістапада ў французскім горадзе Вільру (рэгіён Латарынгія), паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
15.11.2017 - 06:40
Магілёўская вобласць мае намер пашыраць кола партнёраў з кітайскіх гарадоў і правінцый. На гэта звярнуў увагу намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч на сустрэчы з дэлегацыяй горада Цяньцзінь, якая з першым азнаямляльным візітам прыбыла ў наш рэгіён.
10.11.2017 - 12:15
У Магілёве па праграме энергазберажэння ў 2017 годзе замянілі на святлодыёдныя 3,7 тыс. вулічных свяцільнікаў. Як паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гарсвятло» Аляксандр Пашкевіч, гэта закранула як цэнтральныя вуліцы абласнога цэнтра, так і прыватнага сектара, дваровых тэрыторый.
10.11.2017 - 11:07
ААТ «Магатэкс» прадставіла сваю прадукцыю адразу на двух міжнародных выставах – EXPOSEGURIDAD 2017 у Чылі (г. Сант’яга) і «А + А 2017» у Германіі (г. Дзюсельдорф). Найбольшую зацікаўленасць за мяжой выклікалі вогнеахоўныя і водатрывалыя тканіны.
Чылійская выстава спецадзення з’яўляецца знакавай для сілавых падраздзяленняў краін Паўднёвай Амерыкі. Штогод мерапрыемства наведваюць прадстаўнікі ваенных структур Бразіліі, Аргенціны, Уругвая, Парагвая і іншых краін, каб ацаніць тэндэнцыі ў спецвопратцы і магчымасці ахоўных уласцівасцяў сучасных тканін.
10.11.2017 - 08:57
ААТ «Белшына» (Бабруйск) пачало серыйны выпуск шын (адна мадэль) з пасадачным дыяметрам 18 цаляў. Як паведаміла прэс-сакратар прадпрыемства Вікторыя Кулік, летнія шыны лінейкі Astarta SUV прызначаны для эксплуатацыі на легкавых аўтамабілях Geely завода СЗАТ «БелДжы».
09.11.2017 - 09:33
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Алегам Чыкідай наведала аўтаномна-тэрытарыяльную адзінку (АТА) Гагаузія на поўдні Малдовы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама.
08.11.2017 - 19:10
У Магілёве пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова адбылася нарада, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Плануецца, што форум на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва» адбудзецца ў верасні 2018 года ў Магілёўскай вобласці.
08.11.2017 - 11:03
Па выніках дзесяці месяцаў 2017 года насельніцтва рэгіёна працягвае заставацца чыстым прадаўцом замежнай валюты. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным ўпраўленні Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці.
08.11.2017 - 09:33
ААТ «Белшына» асвоіла новыя рынкі і пачатак пастаўкі прадукцыі ў Кувейт, Камерун і Аман, як паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Аляксей Якаўлеў.
04.11.2017 - 11:37
Да 2020 года інвестыцыйнымі праектамі ў Магілёўскай вобласці прадугледжана нарошчванне магутнасцяў, якія выкарыстоўваюць аднаўляльныя крыніцы энергіі: увод ветраэнергетычных установак сумарнай магутнасцю 2,7 МВт, сонечных модульных станцый – да 112 МВт, асноўная з якіх, на 109 МВт, будзе знаходзіцца ў Чэрыкаўскім раёне. Аб гэтым паведамляецца на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.
02.11.2017 - 12:18
Амаль 100% дэкларацый на тавары прадстаўляецца ў Магілёўскую мытню ў электронным выглядзе. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Спецыялісты паведамілі, што мытня праводзіць пастаянную работу па ўдасканаленні мытнага адміністравання і ўкараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій.
02.11.2017 - 10:30
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Алегам Чыкідай 3-6 лістапада наведае аўтаномна-тэрытарыяльную адзінку (АТА) Гагаузія на поўдні Малдовы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама.
01.11.2017 - 15:14
На «Магілёўскай фабрыцы марожанага» стварылі ўнікальнае для Беларусі цеста-канструктар, якое дазваляе прыгатаваць святочны пірог ўсяго за 20 хвілін. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
01.11.2017 - 11:29
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці нагадвае, што фізічныя асобы, якім належаць аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі (за выключэннем асоб, якія маюць права на льготу), павінны выплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць, арэндную плату за зямлю.
01.11.2017 - 11:26
Бабруйскае ўнітарнае камунальнае даччынае вытворчае прадпрыемства «Вадаканал» уключылі ў пералік юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
01.11.2017 - 09:03
У Магілёўскай вобласці колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец верасня 2017 года складала 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове аблвыканкама.
31.10.2017 - 15:23
Больш за 2,3 тыс. жыхароў Бабруйска выплачваюць падаткі з даходаў, атрыманых ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых і іншых памяшканняў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
31.10.2017 - 06:40
Посол Израиля в Беларуси Алон Шогам посещает Приднепровский край. Программой визита была предусмотрена встреча дипломата с председателем Могилевского облисполкома Владимиром Доманевским.