30.10.2017 - 16:45
У СЭЗ «Магілёў» плануюць стварыць Японска-беларускую прамысловую зону. Пра гэта паведаміў сёння падчас сустрэчы з дэлегацыяй японскага горада Такеа намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, як перадае карэспандэнт сайта.

30.10.2017 - 09:12
Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета зацвердзілі стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб па новых відах дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Гэта ўстаноўлена рашэннем ад 2017/10/11 № 30-4 «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 20 снежня 2014 г. № 7-6», як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне.
27.10.2017 - 12:30
У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br326,61. Гэты нарматыў прымяняецца з 1 лістапада 2017 года, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай аховы.
27.10.2017 - 11:54
Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 28 кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць падрыхтоўчыя тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу для забеспячэння выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм.
26.10.2017 - 09:04
У Беларусі з 1 лістапада павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
26.10.2017 - 09:00
У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах верасня 2017 года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2017 года нумар 61, паведамілі ў профільным ведамстве.
25.10.2017 - 17:30
Магілёўская вобласць мае намер больш актыўна развіваць супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам падчас брыфінгу ў Маскве старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, які прымае ўдзел у комплекснай прэзентацыі Магілёўскай вобласці ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.
23.10.2017 - 11:56
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2017/09/19 № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» пашыраны пералік відаў дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай дзейнасці. Пра гэта патлумачылі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
23.10.2017 - 11:28
За 9 месяцаў 2017 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўшчыны заплацілі Br247,5 млн., або 32,6% ад агульных паступленняў у бюджэт. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года фінансавыя ўліванні павялічыліся на 3,4%, або на Br8,7 млн. у фактычным вылічэнні.
Паступленні ад арганізацый зменшыліся на 4,8% і склалі Br215,4 млн., ад індывідуальных прадпрымальнікаў павялічыліся на 7,7%. Яны ўнеслі ў бюджэт Br32,2 млн.
23.10.2017 - 11:10
За 9 месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўшчыны паступіла Br760,5 млн. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы пералічаны па падаходным падатку – Br258,3 млн. (34,0%), падатку на дададзены кошт – Br74,8 млн. (9,8%), акцызах – Br67,1 млн. (8,8%), падатку на нерухомасць – Br61,3 млн. (8,1%).
23.10.2017 - 10:59
У студзені-верасні 2017 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 451 новая кватэра. Уведзена ў эксплуатацыю 187,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
20.10.2017 - 10:49
Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці прадставяць прадукцыю на агульнагарадскім сельскагаспадарчым кірмашы каля «Чыжоўка-Арэны» ў Мінску 21-22 кастрычніка, як паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Наведвальнікам з 9.00 да 16.00 будзе прапаноўвацца шырокі асартымент агародніны і садавіны (бульба, буракі, морква, капуста, цыбуля, перац, агуркі, таматы, кабачкі, гарбузы, яблыкі, зеляніна і інш.), мясная і малочная прадукцыя, рыба, мёд, кулінарныя вырабы. У гандлёвых кропках можна набыць і нехарчовыя тавары.
20.10.2017 - 09:43
Магілёўская мытня за 9 месяцаў 2017 года пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт плацяжоў, якія кантралююцца мытнымі органамі, на суму звыш Br156 млн. Гэты паказчык на 37,23% большы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, як паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-службе ведамства.
На сённяшні дзень мытняй дасягнуты значныя вынікі па часе ажыццяўлення мытных аперацый. Так, за студзень-верасень 2017-га 82% тавараў, якія вывозяцца з тэрыторыі ЕАЭС, былі аформлены менш чым за 5 хвілін, а 68%тавараў, якія ўвозяцца, праходзяць мытную ачыстку менш чым за 2 гадзіны.
20.10.2017 - 09:32
За студзень-верасень 2017 года ў кансалідаваны бюджэт горада Бабруйска паступіла Br123,5 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
20.10.2017 - 09:25
На учете в инспекции МНС по городу Бобруйску на 1 октября 2017 года состояло 2 332 физических лица, получающих доходы от сдачи в аренду (субаренду), наем (поднаем) жилых и (или) нежилых помещений и уплачивающих при этом подоходный налог в фиксированных суммах.
18.10.2017 - 19:56
У Магілёве у 2018 годзе з’явіцца індыйскі панадворак і падчас святкавання Дня горада пройдзе Міжнародны дзень ёгі. Такая дамоўленасць дасягнута сёння на сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і пасла Індыі ў Беларусі Панкаджа Саксены.
18.10.2017 - 19:48
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзелі шэраг праблемных сітуацый, выяўленых у выніку кантролю за дзейнасцю Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў», якія негатыўна адбіваюцца на стане жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада.
18.10.2017 - 16:24
Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб зніжэнні з 18 кастрычніка стаўкі рэфінансавання з 11,5 працэнта да 11 працэнтаў гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Рашэнне было прынята па выніках праведзенага ў канцы верасня штоквартальнага пасяджэння па пытаннях ацэнкі і прагнозу сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.
18.10.2017 - 16:22
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ нумар 377 "Аб павышэнні пенсій". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
17.10.2017 - 12:59
Холдынг «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» ў студзені-верасні 2017 года павялічыў экспарт малочнай прадукцыі на 38,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.