Рус Бел Eng 中文

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

17.10.2017 - 11:34

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні выявілі два факты незаконнага перамяшчэння па тэрыторыі ЕАЭС піламатэрыялаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

16.10.2017 - 15:00

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзелі становішча спраў у рэгіянальным будаўнічым комплексе, эфектыўнае функцыянаванне якога на працягу апошніх гадоў не забяспечваецца.

16.10.2017 - 14:55

Магілёўскую вобласць наведала кітайская дэлегацыя кампаніі SUMEC. Візіт адбыўся ў межах дамоўленасцей, дасягнутых падчас паездкі прадстаўнікоў Прыдняпроўскага краю на чале з губернатарам Уладзімірам Даманеўскім у далёкую краіну, як паведамілі карэспандэнту сайта ў кіраванні ЗЭД камітэта эканомікі аблвыканкама.

13.10.2017 - 15:40

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай магілёўскай мытні выявілі факт незаконнага перамяшчэння мяса-малочнай прадукцыі па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

12.10.2017 - 11:57

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця аграэкатурызму, прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №365 «Аб развіцці аграэкатурызму».

10.10.2017 - 10:34

Пералік відаў рамеснай дзейнасці пашыраецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 364 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

10.10.2017 - 09:40

Урад дасць гарантыі ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдыце ААТ «Амкадор-Шклоў». Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычнiка 2017 года №755, як паведамілі ў прэс-службе ўрада.

06.10.2017 - 11:45

У ААТ “Рыбгас “Свіслач” Асіповіцкага раёна плануецца ў гэтым годзе вылавіць і рэалізаваць каля 460 т сажалкавай рыбы (карп, амур, таўсталобік, сом, лінь, карась, шчупак). Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара ААТ па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзімір Герцаў.

05.10.2017 - 09:44

У Магілёўскай вобласці беспрацоўным пад адкрыццё сваёй справы з пачатку года выдалі больш за 220 субсідый, што прыкладна на 16% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове аблвыканкама.

Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці падтрымку атрымалі каля 80% беспрацоўных, астатнія – рамеснай дзейнасці. Прычым больш за 200 атрымальнікаў субсідый прайшлі навучанне асновам бізнес-планавання. Да канца бягучага года ў рэгіёне маюць намер выдаць не менш 310 субсідый.

04.10.2017 - 10:51

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні выявілі два факты незаконнага перамяшчэння збожжа рапсу і кукурузы па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

04.10.2017 - 10:43

Новая праграма мадэрнізацыі і тэхнічнага перааснашчэння ААТ «Малочныя горкі» з 2017 па 2021 год прадугледжвае рэалізацыю 19 інвестпраектаў агульным коштам больш як $35 млн.

04.10.2017 - 09:55

Паміж Прыдняпроўскі краем і кітайскімі гарадамі і правінцыямі падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі па выніках візіту беларускай дэлегацыі, якую ўзначальваў губернатар Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі, у Кітай 24 верасня - 1 кастрычніка.

03.10.2017 - 16:33

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сокаў СТАА «Аазіс Груп» выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

03.10.2017 - 11:33

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні выявілі факт незаконнага перамяшчэння па тэрыторыі ЕАЭС піламатэрыялаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

03.10.2017 - 10:24

У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраваных беспрацоўных на канец жніўня 2017 года складаў 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове аблвыканкама.

У эканоміцы рэгіёна ў жніўні было занята 453,8 тыс. чалавек. Лічыліся беспрацоўнымі 3,6 тыс. жыхароў вобласці.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Прыдняпроўскага краю ў жніўні была роўная Br723,9, рабочых і служачых – Br723,4.

03.10.2017 - 10:04

Бабруйск і кітайскі Усі падпісалі мемарандум аб дружбе і супрацоўніцтве. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

Зацвярджэнне дакумента стала вынікам візіту дэлегацыі горада на Бярэзіне на чале са старшынёй Бабруйскага гарвыканкама Аляксандрам Студневым ва Усі.

03.10.2017 - 09:01

ААТ «Белшына» выпусціла самую вялікую шыну ў сваёй гісторыі – грузападымальнасцю больш за 100 т, як паведамілі на прадпрыемстве.

02.10.2017 - 21:25

Больш за год прайшло з дня ўвядзення абавязку суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі, абсталяваць свае таксометры «Сродкам кантролю падатковых органаў».

27.09.2017 - 13:56

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці і кітайскага рэгіёна-пабраціма правінцыі Цзянсу неабходна актывізаваць. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі на бізнес-форуме правінцыі Цзянсу і Магілёўскай вобласці ў кітайскім горадзе Нанкін.

27.09.2017 - 13:37

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», які ажыццяўляў мадэрнізацыю сваіх вытворчасцяў з дзяржаўнай падтрымкай.