23.03.2020 - 10:38
У Магілёўскай вобласці пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі могуць атрымаць пенсію дома. Для гэтага варта звярнуцца ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі. Акрамя таго, заяўку можна падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне154.
Такім жа чынам пажылыя людзі могуць ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, паведамляецца на сайце «Белпошты».
19.03.2020 - 11:47
Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай вобласці атрымае больш за 2,6 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Паводле слоў суразмоўцаў, у рэгіёне на 1 сакавіка бягучага года пражывала 456 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 2199 асоб, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў і наступстваў вайны.
19.03.2020 - 10:49
Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 28 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР.
У гэты дзень жыхароў рэгіёна запрашаюць далучыцца да мерапрыемства і выключыць святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
18.03.2020 - 15:57
Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, да 00.00 23 сакавіка будуць прытрымлівацца дзеючага графіка, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Да зняцця абмежаванняў з 20 сакавіка адмяняецца цягнік № 64/63 Мінск – Новасібірск, з 22 сакавіка –цягнікі №308/307 Баранавічы – Саратаў, № 390/389 Мінск – Анапа, № 236/237 Мінск – Масква – Мінск, № 221/222 Брэст – Масква і Мінск –Масква.
18.03.2020 - 11:59
«Прамую лінію» правядзе 19 сакавіка з 9.00 да 11.00 начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня.
Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў рэгіёна, можна будзе задаць па нумары тэлефона: 8 (0222) 25-22-51.
17.03.2020 - 15:39
Каля 100 работ прапанавалі юныя ўдзельнікі на гарадскі конкурс па легаканструяванні «LEGO-фрыстайл» у Магілёве. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела інтэлектуальна-тэхнічнай творчасці ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» горада Магілёва» Ірына Ганчарова.
17.03.2020 - 14:59
У Магілёве праходзіць месячнік па навядзенні парадку ў дварах. Падчас зносу старых хлявоў камунальнікі знайшлі чамадан, набіты савецкімі грашыма.
У ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва расказалі, што пры зносе аднаго з хлявоў па вуліцы Раманава знайшлі чамадан, напоўнены пачкамі трохрублёвых савецкіх купюр. Злічыць грошы не ўдалося праз цвіль, якая пакрыла іх. Падобная знаходка таксама была ў адным з двароў па вуліцы Будаўнікоў, дзе 2700 савецкіх рублёў «траячкамі» захоўвалася ў звычайных пакетах.
17.03.2020 - 09:38
Усе выпадкі складанасці вяртання на радзіму беларускіх грамадзян з замежных паездак адсочваюцца ў кругласутачным рэжыме. Пра гэта сказана ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоля Глаза ў сувязі з дадатковымі абмежаваннямі ў сумежных краінах з прычыны распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19.
16.03.2020 - 12:19
Дазатары з дэзінфікуючымі сродкамі ўстанавілі на чыгуначных вакзалах у Бабруйску, Крычаве, Асіповічах, Магілёве, а таксама ў 20 залах чакання раённых станцый. Любы пасажыр можа бясплатна скарыстацца антысептыкамі для апрацоўкі рук, паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БЧ.
16.03.2020 - 11:28
Пасяўная набірае абароты. Інтэнсіўнасць руху сельскагаспадарчай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання прыкметна ўзрасла. У сувязі з чым Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна ўзмацніла кантроль за бяспекай дарожнага руху тэхнікі АПК.
13.03.2020 - 15:48
Магілёўскім аблвыканкамам 18–19 сакавіка будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытаннях задаволенасці якасцю аказання паслуг прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання, у тым ліку працай перасоўных аб’ектаў гандлю (аўталаўкі) і гандлёвых аб’ектаў райспажыўкааперацыі.
Аб фактах няякаснага аказання такіх паслуг, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы па названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па нумары тэлефона: (80222) 23 02 55.
13.03.2020 - 14:45
Лясгасы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. За сезон плануецца сабраць каля 1,5 тыс. т, у тым ліку каля 300 т рэалізаваць насельніцтву.
Кошт бярозавага соку ў лясніцтвах непасрэдна ў лясным фондзе складзе ад 11 да 20 кап. за 1 літр, у двары лясгаса або лясніцтва ад –18 да 30 кап, у 5 літровых бутлях –2 рублі 20 капеек.
13.03.2020 - 09:26
У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам з прычыны сітуацыі з каранавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя лічыць, што асноўная задача на сённяшні момант–знізіць рызыку завозу віруса з іншых краін. «Таму сёння на спецыяльнай нарадзе ў Савеце Міністраў прынята рашэнне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам», – праінфармавалі ў прэс-службе ведамства.
12.03.2020 - 12:29
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2020». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 28 сакавіка–4 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
12.03.2020 - 12:24
РУП «Белпошта» часова прыпыніла прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў у Кітайскую Народную Рэспубліку. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства.
Такое рашэнне было прынята ў сувязі з адменай рэйсаў авіякампаній-партнёраў, якія ажыццяўляюць перавозку міжнародных паштовых адпраўленняў з Беларусі ў КНР.
11.03.2020 - 10:03
Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч.
Паводле слоў суразмоўцы, з 1 сакавіка жыхарам Прыдняпроўскага краю прадастаўляецца дадатковая паслуга па тэрміновай дастаўцы дакументаў у Бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС і вяртанні іх у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў вобласці (прэйскурант № 5, зацверджаны 28.02.2020).
10.03.2020 - 11:54
У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі абласнога цэнтра пасля зімы прымуць камунальныя службы, працоўныя калектывы, навучэнцы адукацыйных устаноў. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі абвешчаны паркі і скверы, пуцеправоды, прыдарожныя ўчасткі.
10.03.2020 - 10:39
Слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» запускаюць новы праект – турыстычныя суботнікі.
У Магілёве 14, 21, 28 сакавіка і 5 красавіка адбудуцца дыялогі, падчас якіх жыхарам горада раскажуць пра тое, як адправіцца ў падарожжа з адным заплечнікам, якія дакументы варта падрыхтаваць для паездкі, як распрацаваць небанальны маршрут максімальна бюджэтна і многае іншае. Пра гэта раскажуць запрошаныя спікеры, блогеры, вандроўцы, фатографы.
10.03.2020 - 10:29
Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка з 17.00 да 19.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна горада Бабруйска (вул. Ульянаўская, 54–24, кабінет № 211) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Вера Уладзіміраўна Шырокая.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: + 375-29-137-02-70.
09.03.2020 - 10:12
Першы ЭкаФэст адбудзецца ў Магілёве 4 красавіка. Мерапрыемства пройдзе ў галерэі Вараб’ёва (пр-т Міру, каля ракі Дубравенкі) з 12.00 да 18.00. Праект рэалізуюць слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Теплица».