Рус Бел Eng 中文

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

04.12.2017 - 09:14

У Магілёве 15 снежня адбудзецца ўрачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы горада «У святле ёлачных агнёў». Гэтым будзе дадзены старт навагоднім мерапрыемствам у абласным цэнтры, паведамілі ў гарвыканкаме.

Мерапрыемства пройдзе не на плошчы Леніна, а на плошчы Славы. Яна з’яўляецца своеасаблівым турыстычным цэнтрам горада (размешчана ў Старым горадзе) і не спатрэбіцца перакрываць рух транспарту. Акрамя таго, плошча Славы лепш асветлена, таму тут ёсць магчымасць тэматычнага святочнага афармлення гістарычных будынкаў вакол.

04.12.2017 - 08:14

Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Увядзенне ў храм Уладычыцы нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі.

03.12.2017 - 17:14

Пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання адбудзецца 4 снежня ў 15.00 у кабінеце № 205 аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).

01.12.2017 - 16:45

1 снежня ў Магілёве на 82 годзе жыцця памёр вядомы грамадска-палітычны дзеяч Магілёўскай вобласці Анатоль Ціханавіч Любчанка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

30.11.2017 - 11:43

Бясплатныя кінапаказы да Дня інвалідаў пройдуць 3 снежня ў кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

30.11.2017 - 10:05

Урадам прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2018 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 лістапада 2017 года нумар 903, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

30.11.2017 - 09:25

Старшыня праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віктар Ананіч падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у спецаперацыі па вызваленні заложнікаў у аддзяленні банка і затрыманні узброенага зламысніка 20 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

29.11.2017 - 17:34

Астанкі двух савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перапахавалі сёння з ушанаваннямі ў брацкую магілу ў Магілёве. Цырымонія адбылася на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Лагер смерці» па праспекце Шміта, перадае карэспандэнт сайта.

29.11.2017 - 08:23

«Кірмаш вакансій арганізацый гандлю і грамадскага харчавання» адбудзецца 6 снежня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама.

28.11.2017 - 12:34

У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.

28.11.2017 - 11:12

Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 снежня намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Уладзіміравіч Давыдаў.

28.11.2017 - 10:55

Прагаласаваць датэрмінова на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў можна будзе з 13 па 17 лютага 2018 года. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.

28.11.2017 - 10:12

Сёння, 28 лістапада, у праваслаўных вернікаў пачынаецца Калядны пост.

27.11.2017 - 10:59

Кожны кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання зможа мець да пяці давераных асоб. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.

25.11.2017 - 15:56

Кожны фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы – дэманстрацыя граняў чалавечых магчымасцяў па пераадоленні іх праз мастацтва разумення таго, што фізічная хвароба не з’яўляецца перашкодай для самавыяўлення і развіцця пазнання свету і дабра. Такое меркаванне выказаў сёння ў час прэс-канферэнцыі на форуме «Разам мы зможам больш» дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы Алег Хмялькоў.

24.11.2017 - 16:37

У Беларусі з 1 снежня на 10 працэнтаў павялічваюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 лістапада 2017 года нумар 879 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. нумар 317", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

24.11.2017 - 13:25

Першае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання адбудзецца 25 лістапада ў 10.00 у кабінеце №205 аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д.71).

23.11.2017 - 12:55

Президент Беларуси Александр Лукашенко благодарен милиционерам за блестящую операцию по обезвреживанию грабителя банка в Могилеве. Об этом глава государства заявил сегодня, принимая с докладом министра внутренних дел Игоря Шуневича.

23.11.2017 - 12:55

З вядомымі помнікамі ў Магілёве і іншых буйных гарадах Беларусі здарылася нечаканая метамарфоза – яны аказаліся захутанымі ў жоўтыя шалікі і шапкі. Амаль 30 скульптур па ўсёй краіне ператварыў да зімы аператар velcom, прысвяціўшы ініцыятыву мабільным тарыфам з адпаведнай для гэтага назвай «Камфорт».

23.11.2017 - 11:23

Удзельнікаў з 13 рэгіёнаў Беларусі і Расіі сабраў у горадзе на Дняпры фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы «Разам мы зможам больш», адкрыццё якога адбылося 22 лістапада ў канцэртнай зале «Магілёў».