Рус Бел Eng 中文

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

26.04.2017 - 11:27

За выхадныя дні ў рэгіёне на пажарах загінула 8 чалавек. “Паводле папярэдніх дадзеных у трагедыях вінавата цыгарэта, якую не затушылі,” – расказала карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

17.04.2017 - 14:18

У Магілёўскай вобласці збіраюць матэрыял для кнігі пра гісторыю міліцыі рэгіёна. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

17.04.2017 - 10:35

Чарговы прававы прафсаюзны прыём пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. У яго межах бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам акажуць больш за сто прававых інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў, якія выедуць ва ўсе абласныя і раённыя цэнтры краіны.

14.04.2017 - 12:55

Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі 2017 года ў галіне працы з прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды.

11.04.2017 - 20:54

Фрэзероўшчык ААТ «Магілёўліфтмаш» Васіль Дзівакоў стаў лепшым на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар – 2017», фінал якога прайшоў на базе ААТ «БелАЗ».

11.04.2017 - 20:51

У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва арганізавалі бясплатнае кансультаванне інвалідаў з парушэннем слыху праз Skype. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення суправаджальнага пражывання цэнтра Кацярына Жарыкава.

11.04.2017 - 20:46

Цэны на прыродны газ для некаторых катэгорый карыстальнікаў адкарэкціраваны ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

10.04.2017 - 15:55

За час акцыі “Тыдзень леса” ў Магілёўскай вобласці высадзілі звыш 3,4 млн дрэў. Пра гэта паведаміў вядучы інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Магілёўскага дзяржаўнага лесагаспадарчага вытворчага аб’яднання Аляксандр Зайцаў.

15.03.2017 - 16:34

Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць у гэтым сезоне больш за 2,2 тыс. т. бярозавага соку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык.

Па словах суразмоўцы, у рэгіёне ўжо пачалі нарыхтоўку вітамінавага прадукту. Так, Асіповіцкі лясгас на сённяшні дзень сабраў 54 т. соку, Бабруйскі – 40 т, Бялыніцкі – 12 т.

15.03.2017 - 08:55

У Магілёўскай вобласці ў 2017 годзе плануецца працаўладкаваць не менш за 22 тыс. грамадзян, у тым ліку на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў амаль 5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове Магілёўскага аблвыканкама Вольга Хадускіна.

27.02.2017 - 10:59

Вясновую паводку ў Магілёўскай вобласці чакаюць вышэйшай за мінулагоднюю. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела гідралогіі Магілёўскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О.Шміта Іна Філева.

20.02.2017 - 08:27

Хрэсны ход у падтрымку руху супраць абортаў пройдзе 25 лютага ў абласным цэнтры, паведамілі ў Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі.

14.02.2017 - 12:11

У студзені 2017 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 72 пажары, на якіх загінула шэсць чалавек і двое траўмаваныя. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

14.02.2017 - 08:54

Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі сацыяльна-эканамічнага спаборніцтва сярод камітэтаў па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Па выніках спаборніцтва за 2016 год камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены дыплома другой ступені.

Заслужаная ўзнагарода старшыні камітэта Тарасенка Святлане Пятроўне ва ўрачыстай абстаноўцы была ўручана на выніковай калегіі Міністэрства 10 лютага.

14.01.2017 - 15:00

У Магілёўскай вобласці 16 чэрвеня стартуе акцыя «Падары навароджанаму вышыванку». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».