Мітынг, прысвечаны 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыўся 7 лістапада на плошчы Леніна ў Магілёве. Прадстаўнікі камуністычнай партыі Беларусі, ветэраны вайны і працы, грамадскасць і моладзь усклалі кветкі да падножжа помніка правадыру сусветнага пралетарыяту.










