Свята перазвону адбылося 28 чэрвеня на Архіерэйскім вале ў Магілёве. Гледачы пачулі звонавыя мелодыі, традыцыйныя для храмаў Беларусі.
Свята перазвону адбылося 28 чэрвеня на Архіерэйскім вале ў Магілёве. Гледачы пачулі звонавыя мелодыі, традыцыйныя для храмаў Беларусі.
У Магілёве 28 чэрвеня адбылося ўрачыстае закрыццё міжнароднага пленэра па скульптуры «Каменная казка», прысвечанага 750-годдзю абласнога цэнтра.
Гала-канцэрт XXII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» адбыўся 27 чэрвеня на магілёўскім стадыёне “Спартак”. Форум праходзіць у абласным цэнтры з 24 чэрвеня па 2 ліпеня.
У Магілёве 27 чэрвеня ўрачыста здадзены ў эксплуатацыю першы ў рэгіёне пабудаваны за кітайскія сродкі сацыяльны дом. Новы дзесяціпавярховы будынак на 120 кватэр знаходзіцца ў мікрараёне Казіміраўка па вул. Грунвальдскай.
У Клімавічах 25 чэрвеня адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі. Адкрыў свята парад нявест, у якім прынялі ўдзел 19 прыгожых клімаўчанак. Відовішчнае шэсце прайшло ў суправаджэнні матацыклістаў.
Таварыскі матч па футболе паміж камандамі Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта адбыўся 23 чэрвеня. Мерапрыемства прымеркавана да 750-годдзя абласнога цэнтра і Міжнароднага алімпійскага дня.
Спецыяльнай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы 23 чэрвеня ўзнагароджана 50 прадстаўнікоў моладзі.
Урачыстае закрыццё XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў адбылося 23 чэрвеня ў магілёўскім СК “Алімпіец”. Пераможцай спаборніцтва ў агульнакамандным заліку стала зборная Гродзенскай вобласці. Другое месца заняла дружына Магілёўскай вобласці, трэцяе – Гомельскай.
Дваццаць восьмая сесія абласнога Савета дэпутатаў адбылася 22 чэрвеня ў Магілёўскім раёне.
Традыцыйная акцыя «Звон смутку» адбылася 22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».