Рус Бел Eng 中文

Фотафакт

У Магілёве 25 мая стартаваў III Абласны форум маладых журналістаў. У мерапрыемстве прымалі ўдзел карэспандэнты друкаваных выданняў, радыё і тэлебачання ва ўзросце да 31 года, студэнты МДУ імя А. А. Куляшова, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Журналістыка».

20.06.2017 - 14:17

Спартыўна-тэатралізаваным прадстаўленнем адзначылі 26 мая свята апошняга званка на факультэце фізвыхавання МДУ імя А.А.Куляшова. У масавым мерапрыемстве было задзейнічана звыш 500 студэнтаў і выхаванцаў ДЮСШ горада.

20.06.2017 - 14:19

У Магілёве 25 мая стартаваў III Абласны форум маладых журналістаў. У межах мерапрыемства маладыя спецыялісты пабывалі ў студыі «Радыё “Магілёў”» і даведаліся аб тонкасцях стварэння арыгінальных і якасных праграм для рэгіянальнага эфіру.

20.06.2017 - 14:18

У Магілёўскай вобласці адкрылі трэці працоўны семестр 2017 года. Урачыстасць, прымеркаваная да гэтай падзеі, адбылася 23 мая каля Кургана неўміручасці горада Клічава.

20.06.2017 - 13:05

Рэгіянальнае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі 23 мая Тульская абласная грамадская арганізацыя «Саюз жанчын Расіі» і Магілёўская абласная грамадская арганізацыя «Беларускі саюз жанчын».

20.06.2017 - 13:03

Чацвёрты рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» адбыўся 20 мая ў Касцюковіцкім раёне. На свята прыехалі госці з Магілёўскай вобласці, а таксама розных куткоў Беларусі, Бранскай вобласці Расіі.

20.06.2017 - 13:02

У Любужскім лесапарку Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж правёў Дзень здароўя. У спартыўным свяце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек – выкладчыкі і студэнты 1-2 курсаў навучальнай установы. Мерапрыемствы пачаліся з маштабнага танцавальнага флэш-мобу.

20.06.2017 - 13:01

У магілёўскім спарткомплексе “Алімпіец” з 18 па19 мая праходзіць маштабная інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Магілёўская вобласць – тэрыторыя здароўя».

20.06.2017 - 12:59

Прэс-тур прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі ў Краснапольскі раён адбыўся 17 мая.

20.06.2017 - 12:57

На мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» 15 мая прайшоў мітынг, прысвечаны старту вясенняй прызыўной кампаніі ў Магілёўскай вобласці.

20.06.2017 - 12:56