Рус Бел Eng 中文

Фотафакт

У Магілёўскай вобласці 12 мая выбралі найлепшую шматдзетную сям’ю. Конкурс прайшоў у Палацы культуры вобласці. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 25 сем’яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей.

20.06.2017 - 12:54

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, адбылася 12 мая ў Магілёве.

20.06.2017 - 12:51

Дзень Перамогі адзначылі ў Магілёве.

20.06.2017 - 12:50

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі па традыцыі напярэдадні Дня Перамогі наведаў Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны.

20.06.2017 - 12:48

Прэм’еру спектакля «У гасцях у братоў Грым, ці Чырвоная Шапачка» прадставіў 6 мая Магілёўскі абласны тэатр лялек. Казку ў межах праекта «Сцэна для самых маленькіх» падрыхтаваў рэжысёр Ігар Казакоў.

20.06.2017 - 12:47

Рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор, у якім прымаюць удзел больш за 100 актывістаў руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны, праходзіць 3 мая ў Магілёве. Адкрыла збор патрыятычная акцыя «Дзякуй за Перамогу!» на Плошчы Славы.

20.06.2017 - 10:57

Магілёўская вобласць прымае ўдзел у XXI Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМI ў Беларусі». На стэндзе рэгіёна прадстаўлены друкаваныя выданні, тэле-, радыё-, інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы. Асобная экспазіцыя прысвечана 750-годдзю Магілёва.

20.06.2017 - 10:54

Больш за тысячу магілёўцаў прынялі ўдзел у мітынгу ў гонар Свята працы. Кіраўніцтва гарвыканкама, адміністрацый раёнаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый усклалі кветкі да помніка Леніну.

20.06.2017 - 10:54

У Магілёве 1 мая прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару.

19.06.2017 - 16:02

Прэм’еру спектакля «Рамантыкі» прадставіў Магілёўскі абласны драматычны тэатр 27 красавіка. Над камедыяй па п’есе французскага паэта і драматурга Эдмона Растана працаваў запрошаны мінскі рэжысёр Міхаіл Лашыцкі.

19.06.2017 - 15:22