Тэатр-студыя «Theaomai» (г. Вільнюс) прывёз на ХII Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт-2017» драму «Браты Карамазавы» паводле аднайменнага рамана Ф.М.Дастаеўскага. Спектакль быў сыграны ў многіх нетыповых месцах, уключаючы турмы, цэрквы і манастыры.










