12.12.2018 - 09:26
Дзед Мароз з Клімавічаў Сяргей Булянкоў стаў пераможцам адной з асноўных конкурсных праграм ХІІ Усерасійскага з’езда Дзядоў Марозаў і Снягурак, які праходзіў 6-10 снежня ў расійскім Ханты-Мансійску. Дзед Мароз з Вялікага Усцюга ўручыў яму галоўны сімвал – чароўны посах, паведаміў дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Алег Хмялькоў.
12.12.2018 - 08:58
Стартаваў прыём заявак на II гарадскі конкурс тэатральнага мастацтва «У святле сафітаў Бабруйск!», прысвечаны 75-годдзю вызвалення горада на Бярэзіне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
11.12.2018 - 11:35
Магілёўскі гарвыканкам абвясціў штогадовы конкурс на самае лепшае навагодняе і каляднае афармленне горада. У спаборніцтве запрашаюць прыняць удзел арганізацыі і грамадзян, якія з’яўляюцца ўладальнікамі аднакватэрных жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі абласнога цэнтра.
11.12.2018 - 09:27
Рэгіянальныя калядныя адукацыйныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць» адбудуцца ў Бабруйску 12 снежня. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскай епархіі.
Мерапрыемства праводзіцца ў горадзе на Бярэзіне чацвёрты раз і ўжо стала царкоўна-грамадскім форумам у сферы адукацыі, культуры і духоўна-маральнай асветы, дыскусійнай пляцоўкай для абмеркавання агульных для царквы і грамадства пытанняў.
04.12.2018 - 16:19
Галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Саўлюс Варнас вярнуўся з Кітая, дзе прымаў удзел у 9-м Міжнародным кірмашы перфарматыўных мастацтваў у Гуанчжоу і 2-й штогадовай канферэнцыі Міжнароднай лігі тэатраў «Шаўковы шлях». Галоўным вынікам паездкі стала ўступленне нашага драмтэатра ў асацыяцыю «Шаўковы шлях», паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.
04.12.2018 - 12:09
У Магілёве 5 снежня пройдуць традыцыйныя «Снежаньскія сустрэчы» з артыстамі і галоўным рэжысёрам абласнога драмтэатра Саўлюсам Варнасам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Праграмай мерапрыемства, якое пачнецца ў 17.00 у абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, прадугледжана мультымедыйная прэзентацыя гісторыі тэатра, гутарка з рэжысёрам і акцёрамі Іванам Трусам, Юліяй Ладзік і інш.
04.12.2018 - 10:27
Вечар памяці «Боль і мужнасць армянскага народа», прысвечаны 30-годдзю трагічных падзей – землетрасенню ў горадзе Спітаку, адбудзецца 7 снежня ў 16.30 у кінатэатры «Радзіма». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі армянскай і іншых дыяспар, грамадскасць рэгіёна.
29.11.2018 - 11:11
Выстава савецкіх ёлачных упрыгожванняў і навагодніх паштовак 1940-1980-х гадоў адкрылася ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава (пл. Славы, 1). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
29.11.2018 - 10:19
Музейныя работнікі дапамогуць юным магілёўцам стварыць навагоднія цацкі сваімі рукам. У Музеі этнаграфіі напярэдадні Новага года вырашылі арганізаваць спецыяльныя майстар-класы для школьнікаў усіх узростаў.
28.11.2018 - 10:17
У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Калядны пост – адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да Светлага свята нараджэння Госпада Ісуса Хрыста.
Калядны пост менш строгі, чым вялікі і Успенскі. Пачынаецца 28лістапада і доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна.
Калядны пост таксама называюць Піліпавым, паколькі загавіны (апошні дзень перад постам, калі можна ўжываць прадукты жывёльнага паходжання) прыпадае на дзень памяці святога апостала Піліпа.
27.11.2018 - 15:45
Унікальны спектакль «Навіны даўжынёю ў жыццё» падрыхтавала рэдакцыя «Бабруйскае жыццё» сумесна з гарадской гімназіяй-каледжам мастацтваў да 100-годдзя газеты. Прэм’ера пастаноўкі адбудзецца 28 лістапада ў 15.00 на сцэне тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Уваход вольны.
27.11.2018 - 15:31
У Магілёве 25 снежня адбудзецца традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў, паведаміла рэжысёр Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу Вольга Сапажкова.
27.11.2018 - 12:11
Вынікі літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці Канстанціна Сіманава і Году малой радзімы, падвядуць у Магілёве 30 лістапада.
26.11.2018 - 11:19
Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе праектаў «Мы – Магілёў». Галоўная мэта спаборніцтва – натхніць людзей на сумеснае самастойнае рашэнне сацыяльных праблем, палепшыць якасць жыцця ў абласным цэнтры, стварыць тое, чым можа ганарыцца Магілёў, адзначыў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.
26.11.2018 - 08:35
Беларус Даніэль Ястрэмскі, які выступаў пад восьмым нумарам з песняй «Time», набраў 114 балаў і заняў адзінаццатае месца на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2018».
22.11.2018 - 15:04
Выстава традыцыйнага жаночага касцюма Тульскага краю канца XIX-першай паловы XX стагоддзяў «Сукенка чырвана, за раку відна» адкрыецца 22 лістапада ў магілёўскім музеі этнаграфіі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
20.11.2018 - 14:54
Прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2018» Даніэль Ястрэмскі выступіць пад восьмым нумарам з песняй «Время». Учора ў Мінску вызначылі парадак выступленняў удзельнікаў.
20.11.2018 - 12:16
Міністэрства культуры сумесна з цэнтрам культуры «Віцебск» -дырэкцыяй Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам пачынаюць падрыхтоўку да правядзення адборачных тураў XXVIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» і ХVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу«Віцебск-2019». Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.
20.11.2018 - 11:49
Літаратурна-музычная сустрэча «Песня роднай зямлі» па творчасці старшыні абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»Аляксандра Казекі адбудзецца 21 лістапада ў Магілёве. Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы, паведамілі карэспандэнту сайта ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і справах моладзі аблвыканкама.
20.11.2018 - 11:37
За перамогу на міжнародным шматжанравым гранд-фестывалі «Звездочет», які пройдзе 21-24 лістапада ў Магілёве, пазмагаюцца юныя артысты з сямі краін. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла каардынатар праекта Юлія Антоненка.
«Звездочет» збярэ ў Магілёве таленавітых хлопцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Італіі, Казахстана, Літвы, Расіі, Украіны і Эстоніі.