26.09.2018 - 11:41
Бясплатныя майстар-класы па мэтамеркаванні і матывацыі прапануюць прайсці ўдзельнікам тэатральна-інструментальнага конкурсу «Звездочет Art». Серыю заняткаў правядзе 6 кастрычніка ў Магілёве кіраўнік дзіцячай супольнасці «Вікінгі» са Смаленска Руслан Хітроў.
25.09.2018 - 11:03
Канцэрт фіналістаў конкурсу музычнага выканальніцкага мастацтва юных талентаў Магілёўскай і Бранскай абласцей адбудзецца 10 кастрычніка ў горадзе на Дняпры. Мерапрыемства стане часткай V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
За права прадставіць сваё майстэрства на заключным этапе творчага спаборніцтва маладыя людзі змагаліся на працягу года. Адбор праводзіўся па напрамках: вакал і сольнае інструментальнае мастацтва.
24.09.2018 - 15:05
Мерапрыемствы, прысвечаныя 310-годдзю перамогі рускіх войскаў над шведамі ў бітве пры Лясной, пройдуць 30 верасня ў Слаўгарадскім раёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.
Адкрые свята богаслужэнне ў Святапетрапаўлаўскім храме-помніку. «Указам Пятра I у Лясной штогод праводзілася памінальная імша па загінулых тут рускіх воінах. Цяпер гэтая традыцыя працягваецца, і на працягу многіх гадоў у дзень бітвы здзяйсняецца літургія», – расказалі суразмоўцы.
19.09.2018 - 11:34
У Магілёве 23 верасня будзе дадзены старт XXIII Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». У гэтым годзе яго прысвецяць 200-годдзю з дня нараджэння вядомага рускага партрэтыста беларускага паходжання Сяргея Заранкі, паведаміў дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава Аляксандр Хахракоў.
19.09.2018 - 10:39
Заключны тур конкурсу ваенных духавых аркестраў Узброеных Сіл і транспартных войскаў адбудзецца 22 верасня ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
14.09.2018 - 10:01
Тэатральны этап міжнароднага шматжанравага фестывальнага праекта «Звездочет» адбудзецца ў Магілёве 6-7 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
Найлепшых будуць вызначаць у намінацыях: «Тэатр» (спектакль музычны, драматычны, камерны; тэатр танца, лялек, ценяў), «Эксперыментальны жанр» (гумар і г.д.), «канферансье», «Блогер / журналіст», «Мастацкае слова». Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 верасня 2018 года.
12.09.2018 - 11:06
Прэм’ерай спектакля «Жоўты пясочак» адкрые новы 131-ы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр. Паказы адбудуцца 14-16 верасня, паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.
10.09.2018 - 15:24
У Магілёве 11 кастрычніка пройдзе выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі (Масква) «Круг Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі». Пра гэта паведаміла загадчыца філіяла НММ Музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна.
10.09.2018 - 11:29
Магілёўская гарадская капэла сёння адкрые дваццаты сезон. Першы канцэрт адбудзецца ў касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі капэлы.
У святочным канцэрце прымуць удзел ганаровыя госці – заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока і лаўрэат міжнародных конкурсаў Ксенія Пагарэлая, салісты Вольга Кохан і Вераніка Чарапанава.
10.09.2018 - 11:19
Бібліятэкі абласнога цэнтра 13-14 верасня запрашаюць чытачоў на «Бібліяпрыцемкі». Пра гэта паведамілі ва УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».
07.09.2018 - 09:14
Дні вострава Сардзінія пройдуць 8-9 верасня ў Бабруйску, паведамілі ў аддзеле культуры гарвыканкама.
04.09.2018 - 16:00
Фестываль для пажылых людзей «Крэатыўны ўзрост» упершыню пройдзе ва ўсіх абласцях Беларусі на базе аграсядзіб. На Магілёўшчыне 23 верасня форум прыме «Шэрая шыйка» (Магілёўскі раён), паведамілі карэспандэнту сайта ў Беларускім грамадскім аб’яднанні «Адпачынак у вёсцы».
Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі да праблем людзей «трэцяга ўзросту» ў сельскіх рэгіёнах і прывабліванне іх да творчай дзейнасці. Фестываль прымеркаваны да Дня пажылога чалавека (1 кастрычніка) і Года малой радзімы.
01.09.2018 - 15:29
Филиал Национального художественного музея «Музей В.К.Бялыницкого-Бирули» сегодня открыли после капремонта и реставрации в Могилеве.
30.08.2018 - 12:45
Агульнагарадское свята «Твары, выдумляй, спрабуй!», прысвечанае Дню ведаў, адбудзецца 1 верасня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама.
З 12.00 да 15.00 на набярэжнай ракі Дубравенка для школьнікаў абласнога цэнтра падрыхтавалі насычаную праграму з конкурсамі, віктарынамі, спартыўнымі гульнямі, майстар-класамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі. Яркім упрыгожаннем свята стане выстава восеньскіх букетаў.
29.08.2018 - 09:00
Стартаваў рэспубліканскі творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзімы!», паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі, якое з'яўляецца яго арганізатарам.
На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку або выпушчаныя ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на інтэрнэт-сайтах на працягу 2018 года.
28.08.2018 - 12:15
Пісьменнікі Магілёўшчыны прымуць удзел у XXV Дні беларускага пісьменства, які пройдзе 1-2 верасня ў гоадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека.
28.08.2018 - 11:15
Творчых жыхароў Магілёўшчыны запрашаюць прыняць удзел у VIII Міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечаным памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава і Году малой радзімы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека.
23.08.2018 - 10:48
Чацвёртае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 29 верасня. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
22.08.2018 - 12:56
Больш за 80 мерапрыемстваў запланавана ў праграме XXV Дня беларускага пісьменства, паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Іванаўскага райвыканкама Галіна Клімовіч.
22.08.2018 - 09:38
Адборачны тур магілёўскага міжнароднага фестывальнага праекта «Астролаг» пройдзе ў Літве. Такая дамоўленасць дасягнута аргкамітэтам праекта і грамадскай установай Zalioji Akademija («Зялёная акадэмія», Клайпеда). Пра гэта паведаміла аўтар ідэі праекта Юлія Антоненка.