Рус Бел Eng 中文

культура Subscribe to RSS - культура

20.02.2018 - 15:36

Мерапрыемства «Песня роднай зямлі» афіцыйна адкрые ў Магілёўскай вобласці Тыдзень беларускай мовы і культуры, прысвечаны Дню роднай мовы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека.

20.02.2018 - 13:30

У Магілёўскі касцёл Успення Дзевы Марыі і святога Станіслава даставілі арган, які да гэтага знаходзіўся ў храме горада Эйндховен у Галандыі.

20.02.2018 - 12:12

Перасоўная выстава «Ратавальнік» з уласных фондаў Бабруйскага гаррайаддзела па НС адкрыецца сёння ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Экспазіцыя прымеркавана да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МЧС Вольга Нехарошых.

19.02.2018 - 11:17

Адкрыта акрэдытацыя журналістаў для асвятлення XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт-2018». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Заяўку неабходна накіраваць на адрас электроннай пошты zjazjula@list.ru ці info@mdrama.by. У ёй трэба ўказаць імя, імя па бацьку, пасаду (месца працы), мабільны тэлефон, e-mail.

14.02.2018 - 16:24

Першая ў Магілёўскай вобласці кнігарня сеткі «Белкніга» адкрылася сёння ў Бабруйску. Павіншаваць жыхароў горада на Бярэзіне з гэтай падзеяй прыехалі Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава, кіраўніцтва Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

14.02.2018 - 11:59

Прэм’еру «Былыя» пакажа ў сакавіку Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Спектакль пройдзе на малой сцэне 9, 10, 11 і 14 сакавіка, паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Па словах суразмоўцаў, гледачоў чакае амаль французская камедыя па п’есе расійскага драматурга Вольгі Сцяпновай. Рэжысёрамі пастаноўкі выступілі артысты нашага драмтэатра – Ганна і Руслан Кушнеры. Гэта не першая іх сумесная праца. Раней тандэм прадставіў магілёўскаму гледачу камедыю «Псіхааналіз – гэта мастацтва».

13.02.2018 - 15:19

Народнымі абрадамі і спальваннем чучала Зімы сустрэнуць магіляўчане 17 лютага Масленіцу. Масавыя гулянні пройдуць у скверы 40-годдзя Перамогі, паведаміла карэспандэнту сайта загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Алена Мяжэніна.

08.02.2018 - 10:29

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе 24-28 красавіка ў Магілёве. Важнай яго часткай стане навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальны касцюм як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры».

08.02.2018 - 10:12

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XVII Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах з 31 мая па 3 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

07.02.2018 - 15:45

Галоўны рэжысёр аддзела канцэртна-фестывальнай работы Магілёўскай абласной філармоніі Тамара Залешчанка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Эстраднае мастацтва» па выніках 2017 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася пасля калегіі Міністэрства культуры ў Мінску.

07.02.2018 - 09:26

Агучаны вынікі рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры» за 2017 год. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася пасля калегіі Міністэрства культуры.

02.02.2018 - 13:21

Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» абвясціла конкурс на самую лепшую публікацыю ў друкаваных СМІ па выніках 2017 года.

30.01.2018 - 09:10

У лютым Магілёўскі абласны драматычны тэатр пакажа гледачу новую эксперыментальную пастаноўку Саўлюса Варнаса «Ліпень» па п’есе Івана Вырыпаева. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі тэатра.

Прэм’ера запланавана да паказу 21 і 22 лютага. У анатацыі значыцца ўзроставае абмежаванне 18+. Спектакль пройдзе на малой сцэне ў жывым музычным суправаджэнні. Паэтычныя і страшныя адкрыцці звар’яцелага старога-канібала будзе чытаць актрыса Юлія Ладзік.

30.01.2018 - 08:17

Занальныя прагляды абласнога агляду-конкурсу XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» адбудуцца 6-9 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

25.01.2018 - 09:00

У канцэртнай зале «Магілёў» (вул. Першамайская, 10) 1 лютага ў 11.00 пройдзе кастынг абласнога этапу Нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь 2018».

23.01.2018 - 13:19

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара абласной газеты «Магілёўская праўда».

22.01.2018 - 15:03

Прэм’ера спектакля «Без Ягора будзе гора» па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Васіля Ткачова адбудзецца 25 студзеня на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

19.01.2018 - 10:25

Тром калектывам устаноў культуры і адукацыі Магілёўскай вобласці за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоены назвы «Народны» і «Узорны».

17.01.2018 - 13:16

Фотавыстава «Геаграфія душы», прысвечаная памяці педагога, навукоўца, географа, аўтара першых беларускіх школьных падручнікаў па прыродазнаўству Пятра Лярскага, адкрылася ў МДУ імя А. А. Куляшова.

Аўтар выставы - вядомы фотамастак Аляксандр Ліцін. Усяго ў экспазіцыі - 37 работ, якія адлюстроўваюць розныя маляўнічыя куткі Прыдняпроўскага краю.

15.01.2018 - 11:45

У 2019 годзе Беларусь будзе святкаваць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 2020-м – 75-годдзе Вялікай Перамогі. Аднак падрыхтоўка да гэтых значных у гісторыі краіны дат пачалася ўжо сёння.