Рус Бел Eng 中文

культура Subscribe to RSS - культура

11.01.2018 - 15:20

Аб'яўлены збор сродкаў на падрыхтоўку дакументаў першачарговых проціаварыйных работ у касцёле былога калегіума езуітаў XVII стагоддзя ў горадзе Мсціслаў, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

11.01.2018 - 14:41

Кніжная выстава «Магілёўскай вобласці – 80 год» працуе ў агульнай чытальнай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

11.01.2018 - 11:35

З перамогі пачаў 2018 год бабруйскі ўзорны ансамбль эстрадна-спартыўнага танца «Мара». Яго ўдзельніцы вярнуліся з узнагародамі Міжнароднага дзіцячага і юнацкага агульнажанравага музычнага фестывалю ў Празе «Мелодыя зімовай Чэхіі», паведамляе Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

10.01.2018 - 10:45

Тром майстрам саломапляцення Магілёўскай вобласці прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні экспертнай камісіі пры Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці.

Ганаровага звання ўдастоены Алена Зушчык і Ірына Хізанейшвілі з Горак, а таксама Ірына Кухціна з Быхава.

03.01.2018 - 10:58

У Магілёве на сцэне абласнога драматычнага тэатра адбудзецца паказ жартаўлівага рок-мюзікла «Страсці па Цілю». Пастаноўку на дзве дзеі прадставіць у горадзе на Дняпры тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» з Менска.

03.01.2018 - 09:34

Тэлеканал «Беларусь 4. Магілёў» запускае ў прамы эфір новы тэлепраект «Чацвёртая студыя», які таксама будзе транслявацца ў інтэрнэце. Прэм’ера адбудзецца у чацвер, 4 студзеня, у 19:15. Госці праграмы – магілёўскія музыканты групы CRISPY, LIS, «Барон Мюнхгаўзен».

22.12.2017 - 11:49

Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала да святаў канцэрт старадаўняй музыкі. Мерапрыемства адбудзецца 27 снежня ў Касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамілі ў адміністрацыі капэлы.

У праграме запланаваны канцэрт для трох скрыпак і струнных знакамітага нямецкага кампазітара Іагана Себасцьяна Баха, сімфонія рэ мажор італьянскага маэстра Антоніа Вівальдзі, кантата «Dixit Dominus» для салістаў, хору і аркестра кампазітара эпохі Асветы Георга Фрыдрыха Гендэля.

20.12.2017 - 09:54

Каталіцкая царква гатова аднавіць фасад касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску і спадзяецца на супрацоўніцтва з уладамі ў гэтым пытанні, паведаміў журналістам дапаможны епіскап Мінска-Магілёўскай архіепархіі Аляксандр Яшэўскі.

15.12.2017 - 15:17

У Палацы мастацтваў Бабруйска сёння пройдзе ўрачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі 2017». Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

12.12.2017 - 10:21

Вядомыя хіты рок- і поп-музыкі прагучаць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору Магілёўскай гарадской капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі. Мерапрыемства адбудзецца 14 снежня ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ў адміністрацыі капэлы.

08.12.2017 - 12:44

У Магілёве 11 снежня пройдуць адборачныя туры конкурсаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Так, у 10.30 у канцэртнай зале «Магілёў» адбудзецца праслухоўванне прэтэндэнтаў на права ўдзелу ў міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск».

08.12.2017 - 11:33

Латвійская дэлегацыя наведае Магілёў 12-14 снежня. Візіт адбудзецца ў рамках рэалізацыі дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве ў сферы культуры і мастацтва паміж Магілёўскай дзяржаўнай гімназіяй-каледжам мастацтваў і Наўенскай музычнай і мастацкай школай, паведамілі карэспандэнту сайта ў гарвыканкаме.

Узначаліць дэлегацыю гасцей віцэ-прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі музычных школ «Con Anima», дырэктар прэстыжных міжнародных фестываляў і конкурсаў, член міжнароднай канфедэрацыі акардэаністаў Сподрыс Качанс.

05.12.2017 - 11:25

Рэгіянальныя калядныя адукацыйныя чытанні «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва» адбудуцца ў Бабруйску 12 снежня. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскай епархіі.

05.12.2017 - 11:02

Выдатны музыкант, народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў 8 снежня выступіць у Магілёве з канцэртам у суправаджэнні сімфанічнага аркестра гарадской капэлы.

05.12.2017 - 10:24

Магілёўская абласная філармонія падорыць жыхарам горада на Дняпры казачны канцэрт «Новы год круглы год». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

30.11.2017 - 14:07

XI абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні, прысвечаныя 300-годдзю з дня нараджэння архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, Свяціцеля Георгія Каніскага, адбудуцца ў горадзе на Дняпры 1 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім епархіяльным упраўленні.

29.11.2017 - 08:46

У Бабруйску адкрылі тэлеканал «Бабруйск-360». Радасць урачыстага моманту з калектывам падзялілі старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Рынейская і Віталь Уласевіч.

24.11.2017 - 09:43

Дні карэйскага кіно пройдуць у Магілёве з 30 лістапада па 2 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

23.11.2017 - 11:39

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча завяршыўся ў Бабруйску.

23.11.2017 - 10:12

Магілёўцаў запрашаюць на тэатральную сустрэчу з акцёрамі і галоўным рэжысёрам абласнога драмтэатра Саўлюсам Варнасам. Мерапрыемства адбудзецца сёння ў актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, паведамілі ва ўстанове культуры.

Гутарка, якая пачнецца ў 15.00, будзе прысвечана абмеркаванню спектакля «Жанчына мора» па п’есе нарвежскага драматурга Ібсена. Таксама ў праграме сустрэчы запланавана мультымедыйная прэзентацыя па гісторыі тэатра.

Уваход вольны.