29.10.2017 - 17:33
Беларускую смятану салістка папулярнага іспанскай поп-групы «Баккара» Марыя Мендыёла любіць нават больш, чым чырвоную ікру. Пра гэта артыстка расказала журналістам падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў рамках музычнага фестывалю «Залаты шлягер» у Магілёве.
28.10.2017 - 10:20
Памятный знак в виде карандаша презентовали на торжественном открытии юбилейной «Анимаёвки» в Могилеве. Мероприятие прошло с участием известных мастеров анимационного искусства и юных зрителей в кинотеатре «Родина».
26.10.2017 - 10:32
Абласны этап рэспубліканскага фестывалю творчасці «Нашы таленты табе, Беларусь!» адбудзецца ў Магілёве 1 лістапада ў 9.00 у культурна-спартыўным цэнтры РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Конкурс збярэ на адной сцэне 10 прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў з Магілёва, Бабруйска і Горак. Ацэньваць майстэрства ўдзельнікаў будзе заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева.
25.10.2017 - 06:59
Советские шлягеры отличаются от современных душевностью и глубоким текстовым смыслом, отметила во время пресс-конференции с артистами, приехавшими в Могилев на международный музыкальный фестиваль «Золотой шлягер, легенда латвийского, советского и мирового джаза Ольга Пирагс.
25.10.2017 - 05:08
Хлопца з Тэхаса не палохае халоднае надвор’е, як адзначыў на прэс-канферэнцыі з артыстамі, якія прыехалі ў Магілёў на міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», амерыканскі мультыінструменталіст, спявак і кампазітар Квенцін Мур.
25.10.2017 - 03:13
На эстрадзе не так многа выканаўцаў, песні якіх адгадваюцца з першых нот. Да такіх чарадзеяў сцэны можна з упэўненасцю аднесці зорку дыска 70-80-х Афрыка Сімона, які любімы не адным пакаленнем меламанаў з розных краін, нягледзячы на тое, што спявак родам з невялікага афрыканскага горада ў Мазамбіку. Любоў слухачоў да яго творчасці тлумачыцца проста: тут сплятаюцца ў адзінае цэлае прастата, прыгажосць і стыль.
25.10.2017 - 01:53
«Добры молодцы» – не праект, гэта стыль жыцця. На гэта звярнуў увагу журналістаў удзельнік вакальна-інструментальнага ансамбля Андрэй Кірысаў падчас прэс-канферэнцыі з артыстамі, якія прыехалі ў Магілёў на міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер».
25.10.2017 - 01:08
Папулярны аўстрыйскі гурт Joy у Беларусь прыязджае ўжо другі раз. Праўда, на музычны рэтра-фестываль «Залаты шлягер» упершыню.
23.10.2017 - 08:51
Дні кіно «Тураўская восень», прысвечаныя памяці вядомага беларускага кінарэжысёра Віктара Турава, пройдуць 23-25 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
20.10.2017 - 10:45
Каўчэг з часціцай мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай з 23 па 29 кастрычніка будзе знаходзіцца ў Свята-Мікольскім жаночым манастыры. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі.
16.10.2017 - 12:15
Заяўкі на конкурс песні цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прымаюцца па 1 лістапада гэтага года, як паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
12.10.2017 - 16:14
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» пройдзе ў Магілёве 22-29 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.
Адкрые канцэртную праграму музычнага форуму канцэрт саліста Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра ім. К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі Чынгіса Аюшэева і салісткі Каралеўскага опернага тэатра Італіі і тэатра В.Беліні (Сіцылія) Алены Аюшэвай у суправаджэнні заслужанага калектыву Беларусі – аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова.
12.10.2017 - 15:38
Акрэдытацыю сродкаў масавай інфармацыі для ўдзелу ў Міжнародным музычным фестывалі «Залаты шлягер», які адбудзецца 22-29 кастрычніка ў Магілёве, праводзіць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Заяўку неабходна накіраваць на адрас электроннай пошты otd.smi@yandex.ru або па тэлефоне/факсе 32-71-18 да 20 кастрычніка 2017 года.
Форма заяўкі
12.10.2017 - 12:56
В канун праздника Покрова Пресвятой Богородицы, 13 октября, по благословению епископа Могилевского и Мстиславского Софрония в Могилев прибудет ковчег с частицей мощей блаженной Матроны Московской.
10.10.2017 - 12:53
Праграму «Лепшыя песні Еўропы» прадставіць на міжнародным музычным фестывалі «Залаты шлягер - 2017» у Магілёве Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга, паведамілі ў аркестры.
06.10.2017 - 09:57
Пляцоўку «Вясёлка сонечнага дзяцінства» падрыхтаваў для гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік дырэктара цэнтра Вольга Бальшакова.
«Забаўляльна-адукацыйныя астраўкі з’явяцца ў гарадскім парку, – заўважыла суразмоўца. – Мы пастараліся зрабіць дзіцячы вольны час рознабаковым, каб кожнае дзіця знайшло для сябе нешта цікавае і пазнавальнае».
05.10.2017 - 13:04
У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася персанальная выстава члена Саюза дызайнераў Беларусі Валерыя Плаксіна. Экспазіцыя ўключае каля 100 работ, выкананых у тэхніцы роспісу па тканіне. Выстава, якую арганізавалі пры падтрымцы ААТ «Магатэкс», будзе працягвацца па 15 кастрычніка.
05.10.2017 - 10:18
Магілёўскі і Смаленскі тэатры лялек правядуць абменныя гастролі 19-22 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Госці са Смаленска пакажуць маленькім жыхарам Прыдняпроўскага краю два спектаклі па матывах рускіх народных казак «Гусі-лебедзі» і «Калабок».
Пастаноўка «Гусі-лебедзі» раскажа пра дабро і зло, паслухмянасць і сумленнасць, пра тое, як трэба і важна берагчы сямейныя каштоўнасці. Усё гэта перамяжоўваецца з задорным гумарам і народнай музыкай.
04.10.2017 - 15:43
Прэм'ерай спектакля «Кропкі на часавай восі» адкрые новы сезон 10 кастрычніка Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск), паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
03.10.2017 - 12:10
Міліцыя забяспечыць правапарадак і грамадскую бяспеку на абласных “Дажынках-2017”. 7 кастрычніка Клічаў прыме фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі, як паведаміў карэспандэнту сайта намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама палкоўнік міліцыі Сяргей Волкаў.
«На свята прыедзе вялікая колькасць жыхароў Магілёўскай вобласці, Беларусі і краін блізкага замежжа, – адзначыў суразмоўца. – Праваахоўнікі прыкладуць усе намаганні для таго, каб госці «Дажынак» не адчувалі дыскамфорту і разам з тым былі абаронены ад супрацьпраўных дзеянняў».