10.10.2018 - 17:00
Двухбаковыя міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве заключылі моладзевыя арганізацыі Беларусі і Расіі падчас форума «Моладзь – за Саюзную дзяржаву», які праходзіць у Магілёве ў межах V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт сайта.

10.10.2018 - 15:04
Моладзевы форум Беларусі і Расіі – унікальная інтэрактыўная пляцоўка для зносін і абмену вопытам па самых актуальных пытаннях сучаснасці. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка на адкрыцці форума «Моладзь – за Саюзную дзяржаву», які праходзіць у Магілёве ў межах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт сайта.
09.10.2018 - 16:02
На тэрыторыі храма ў гонар Раства Іаана Хрысціцеля ў аграгарадку Буйнічы сёння адбылася моладзевая працоўная акцыя агульнарэспубліканскага праекта БРСМ «#ЗаДело!», перадае карэспандэнт сайта.
08.10.2018 - 11:01
Першы этап рэпетыцыйнага тэставання (РТ) за курс агульнай сярэдняй адукацыі стартуе 28 кастрычніка. У Магілёўскай вобласці тэставанне можна будзе прайсці ў БРУ, МДУ і МДУХ, паведамілі карэспандэнту сайта ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
03.10.2018 - 12:32
Каля 300 юных артыстаў з 10 гарадоў Беларусі прыме ўдзел у тэатральна-інструментальным этапе Міжнароднага фестывальнага праекта «Звездочет». Творчае спаборніцтва пройдзе 6 кастрычніка з 9.30 да 19.00 у Беларуска-Расійскім універсітэце (пр-т Міра, 43). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
01.10.2018 - 08:09
Першы этап рэпетыцыйнага тэставання ў Беларусі будзе праводзіцца ў кастрычніку-снежні. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Анлайн-рэгістрацыя абітурыентаў, якія хочуць прыняць удзел у рэпетыцыйным тэставанні на базе РІКВ ідзе з 10 верасня. У інстытуце звяртаюць увагу, што астатнія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэставання вызначаць свае графікі для яго правядзення і тэрміны рэгістрацыі.
27.09.2018 - 11:20
У Магілёве ў найбліжэйшыя два тыдні з’явіцца другі стрыт-арт панадворак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.
27.09.2018 - 10:35
Юных бабруйчан будуць вучыць 3D-мадэляванню камп’ютарных гульняў. Новы напрамак пачынае працу ў лабараторыі высокіх тэхналогій аддзела тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска», паведаміла карэспандэнту сайта загадчык аддзела тэхнічнай творчасці ўстановы адукацыі Таццяна Кізатава.
24.09.2018 - 11:24
Спартакіяда сярод моладзевых атрадаў аховы правапарадку грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і вайскоўцаў у Магілёве пераносіцца на 1 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў выканальнік абавязкаў першага сакратара Ленінскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Кірыл Яшчанка.
21.09.2018 - 15:30
У Магілёве правядуць спартакіяду сярод моладзевых атрадаў аховы правапарадку грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і вайскоўцаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў выканальнік абавязкаў першага сакратара Ленінскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Кірыл Яшчанка.
Спаборніцтва адбудзецца 24 верасня на базе вайсковай часці №6713. Хлопцы паспаборнічаюць у ваеннай эстафеце, падняцці гіры, дартсе, валейболе, разборцы і зборцы зброі.
21.09.2018 - 15:16
Курсантаў Магілёўскага інстытута МУС навучаюць англійскай мове да Еўрапейскіх гульняў – 2019. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Любоў Шумілка.
21.09.2018 - 14:00
У працы з моладдзю важны дыялог і суправаджэнне канкрэтнага маладога чалавека на ўсіх узроўнях, індывідуальны падыход у вырашэнні яго праблем. На гэта звярнула ўвагу начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, выступаючы сёння на Форуме моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей.
17.09.2018 - 11:18
Фінал абласнога этапу рэспубліканскай моладзевай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» стартуе 18 верасня ў 11.30 у Магілёўскім касцёле Узнясення Панны Марыі і святога Станіслава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
13.09.2018 - 13:54
Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца ў Магілёўскім інстытуце МУС (вул. Крупскай, 67) 5 кастрычніка ў 15.00. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
Гасцей чакае выступленне кіраўнікоў інстытута, адказнага сакратара прыёмнай камісіі, экскурсія па ВНУ. Для тых, каму будзе неабходна больш падрабязная інфармацыя, правядуць індывідуальныя кансультацыі.
13.09.2018 - 10:29
Навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці, якая пройдзе ў верасні-снежні гэтага года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Алімпіяда праводзіцца ў чатыры этапы: ва ўстановах адукацыі – у верасні, раённы этап – 19 кастрычніка, абласны –16 лістапада, заключны – 14 снежня ў Нацыянальным банку.
12.09.2018 - 09:28
Навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Кастрычніцкага раёна Магілёва збярэ раённая спартландыя «HealthSport». Мерапрыемства адбудзецца 20 верасня на базе тэхналагічнага каледжа, паведамілі карэспандэнту сайта ў раённай арганізацыі ГА «БРСМ».
10.09.2018 - 14:12
Аб’яўляецца чарговы набор вучняў у арганізавануюIT-лабараторыю Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця, якая працуе на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Галоўная задача лабараторыі – садзейнічаць развіццю інфармацыйных тэхналогій у Магілёўскай вобласці і спрыяць пашырэнню сферы інфармацыйных паслуг. Тут можна атрымаць неабходную базу ведаў для будучага росту і выбару прафесіі. Да таго ж ёсць магчымасць стаць патэнцыяльнымі супрацоўнікамі IT-сферы, якаядынамічна развіваецца ў рэгіёне і Беларусі.
07.09.2018 - 09:19
Праваахоўнікі ўжо тыдзень шукаюць уцекачоў Магілёўскага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі.
06.09.2018 - 09:04
Моладзь Магілёва зоймецца добраўпарадкаваннем прылеглай да Палаца культуры вобласці тэрыторыі. Сёння ў 14.30 тут стартуе працоўная акцыя «#ЗаДело», якая пройдзе ў рамках агульнарэспубліканскага моладзевага праекта пад аналагічнай назвай. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
05.09.2018 - 09:55
Прэзентацыя лабараторыі высокіх тэхналогій «СТАРТуем у IT!» адбудзецца сёння з 16.00 да 17.30 каля «Універмага» ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў аддзеле тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска.