19.09.2017 - 10:11
Шостае пасяджэнне Маладзёжнага Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адбудзецца 19-20 верасня ў Горках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
Паводле слоў суразмоўцаў, у райцэнтр з’едуцца каля 150 прадстаўнікоў навучэнцаў і працоўнай моладзі. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел старшыня ФПБ Міхаіл Орда, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, кіраўніцтва ВНУ.
14.09.2017 - 16:15
Магілёўскі абласны драматычны тэатр абвяшчае творчы конкурс сярод юных гледачоў «Маё ўспрыманне тэатра». Спаборніцтва, прымеркаванае да 130-годдзя тэатра, стартуе 1 кастрычніка, як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.
13.09.2017 - 12:31
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ) пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку-снежні. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
19.07.2017 - 16:15
Маладыя мастакі пачалі ўпрыгожваць фасады будынкаў Магілёва ўрыўкамі з вершаў беларускіх паэтаў. Першыя радкі ўжо з’явіліся ў адным з двароў па праспекце Міра.
13.07.2017 - 16:10
Марыя Магільная, якая прадстаўляе Беларусь на XV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2017”, стала ўладальніцай Гран-пры.
05.06.2017 - 11:35
У Магілёўскай вобласці больш за 37% абітурыентаў выкарысталі магчымасць зарэгістравацца на ЦТ па чатырох прадметах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Наталля Панькова.
24.05.2017 - 15:40
У Магілёўскай вобласці адкрылі трэці працоўны семестр 2017 года. Урачыстасць, прымеркаваная да гэтай падзеі, прайшла сёння каля Кургана неўміручасці горада Клічава.
16.05.2017 - 12:41
Вучні 8 класа сярэдняй школы №7 горада на Дняпры Лізавета Ярмоленка, Анастасія Новікава і Лізавета Пайтра сталі пераможцамі абласнога конкурсу “Магілёў: ад старажытнасці да сучаснасці”, прысвечанага 750-годдзю сталіцы Прыдняпроўскага краю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла загадчык аддзела краязнаўства і пошукавай работы ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Святлана Барысенка.
26.04.2017 - 10:40
БЧ падвяла вынікі спаборніцтва на званне “Найлепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі” па выніках працы за 2016 год. У спаборніцтве прынялі ўдзел 29 цягніковых брыгад.
14.02.2017 - 13:09
У рэгіёне ў 2016 годзе зарэгістравана 75 фактаў ўхілення ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, што амаль у 2 разы больш, чым у 2015-м. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.